Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Навіны Германіі. Open Сall: [Ня]бачныя межы – міжнародная тэатральная майстэрня

Навіны Германіі. Open Сall: [Ня]бачныя межы – міжнародная тэатральная майстэрня

16 ліпеня 2019, 09:18 У свеце 5
Навіны Германіі. Open Сall: [Ня]бачныя межы – міжнародная тэатральная майстэрня

Адкрыты прыём падачы заявак для маладых акцёраў і акторак з Беларусі, Германіі і Расіі. 20-25 жніўня майстэрня пройдзе ў Берасці, 19-26 кастрычніка ў Франкфурце-на-Одары. Арганізатары бяруць на сябе ўсе выдаткі. Тэрмін падачы заявак 15 ліпеня 2019 года.

Мастацкія кіраўнікі праекту: Вольфганг Негеле (рэжысёр), Валянцін Лявіцкі (рэжысёр, Тэатр Пакален-няў, Санкт-Пецярбург), Мерэт Кюндзіг (Meret Kundig, драматург), Барбара Ганна Бернсмайер (культурны мэнеджар).

Міжнародная тэатральная майстэрня ўяўляе сабою 10-дзённы воркшоп з удзелам 15 акцёраў (студэнтаў і выпускнікоў тэатральных ВНУ) з Германіі, Расіі і Беларусі, які арганізаваны Музеем Клейста ў Франкфурце-на-Одары і тэатральнымі дзеячамі Вольфгангам Негеле (Wolfgang Nаgele) і Барбарай Ганнай Бернсмайер (Barbara Anna Bernsmeier). Праект будзе праводзіцца другі раз.

Зварот да творчасці Генрыха фон Клейста абгрунтаваны супярэчлівым пазіцыянаваннем яго прац паміж касмапалітызмам і нацыяналізмам, а таксама сувяззю з актуальнай еўрапейскай позвай. Гэта стварае глебу для прадуктыўнага творчага дыялогу. Удзельнікі майстэрні будуць працаваць з тэкстамі Клейста, якія адабралі кіраўнікі праекту і супрацоўнікі Музея Клейста. Падчас майстэрні акцёры будуць ствараць тэатральныя кампазіцыі ў музеі і вакол музея, у якіх яны будуць каментаваць такія характэрныя для Клейста тэмы, як улада, адкрытасць, межы і гвалт.

Межы ствараюцца і перасоўваюцца, тэрытарыяльныя пераазначэнні патрабуюць сталых карэктовак. Стан напругі паміж адкрытасцю і пратэкцыянізмам займае важнае месца ў палітычнай позве памежных рэгіёнаў Еўропы. Прычына гэтаму тэрытарыяльныя канфлікты, міграцыя і ўцёкі насельніцтва. Час жыцця паэта Генрыха фон Клейста звязаны са станам сталай вайны. Палітычная пазіцыя Клейста вагаецца паміж раннім еўрапеізмам і, здавалася б, правакацыйным нацыяналізмам. Гэта дваістасць вельмі своечасовая і сімвалічная для сённяшніх дэбатаў у Еўропе.

У цэнтры праекту знаходзіцца сустрэча – асабістая і творчая, вывучэнне “чужога” погляду і апрабаванне эстэтык і формаў стваранага твора. Падчас працы над агульным мастацкім праектам удзельнікі змогуць адрэфлексаваць і ўдасканаліць свае ўласныя спосабы працы. Падчас праекту ім будуць прадстаўлены прафесійная падтрымка і маніторынг.

Крыніца: facebook.com.

АДБ “Брусель”.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Гісторыя Магілёшчыны Магілёў. Замкавая гара, або "Магіла Льва"
Навука

Гісторыя Магілёшчыны Магілёў. Замкавая гара, або "Магіла Льва"

29 чэрвеня 2021, 22:4720
Збіральнік скарбаў зямлі беларускай
Навука

Збіральнік скарбаў зямлі беларускай

14 верасня 2023, 22:5319
З новым годам!
Грамадства

З новым годам!

1 студзеня 2020, 08:0516
Цікавая сустрэча з беларускім пісьменнікам
Выданні

Цікавая сустрэча з беларускім пісьменнікам

3 сакавіка 2020, 20:3315
Далучайцеся да нас