Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Да 30-годдзя ТБМ. У сугучнасці інтэлектуальнай і духоўнай адраджаць роднае, бацькоўскае і Божае

Да 30-годдзя ТБМ. У сугучнасці інтэлектуальнай і духоўнай адраджаць роднае, бацькоўскае і Божае

25 чэрвеня 2019, 19:24 ТБМ 19
Да 30-годдзя ТБМ. У сугучнасці  інтэлектуальнай  і духоўнай адраджаць роднае, бацькоўскае і Божае

У сувязі з 30-годдзем Таварыства беларускай мовы, якое набліжаецца, сябар Рады ТБМ пробашч Чырвонага касцёла ў Менску, ксёндз-канонік Уладзіслаў Завальнюк адзначыў:

– Шаноўныя сёстры і браты! Немагчыма валодаць моваю і не мець дачынення да духоўнага. Нашы продкі захавалі мову і перадалі нам, настаўляючы дарогай да Бога і роднай моваю. У нашых храмах стагодзямі расце мова. Мова суправаджае святыя сакраманты.У сакраманце хросту, калі дзіця яшчэ не разумее, яму перадаецца Божае дабраславенне на роднай мове на жыццёвую дарогу.

Дзеці пазнаюць малітву і волю Божую, рыхтуюцца да першай Святой Камуніі. Таінства шлюбу адкрывае абавязак мужу і жонцы быць моцным саюзам на ўсё жыццё. У моцным шчаслівым саюзе будуць добра выхаваныя дзеці. Кожную нядзелю і свята дзеці прыходзяць, моляцца і разважаюць на роднай мове. Гэта наша духоўная школа. Калі мы праводзім чалавека ў апошнюю дарогу, над труною бацькі і маці гучыць малітва, спеў на роднай мове. Родная мова – калыска нашых душ.

Мы павінны не толькі захаваць мову для суадносін з людзьмі і цывільнага жыцця, але з мовай развіваць духоўнае жыццё, якое  кранае сумленне. Гэта памяць продкаў, адказнасць перад будучыняй. Духоўнасць яднае нас  і  яшчэ больш узвялічвае веліч роднай мовы. Будзем адкрытыя на даброты духоўныя, якія чэрпаем у нашых храмах. Перад усімі выклікамі і пагрозамі будзем верыць у Божую дапамогу!

Мова не мае юбілеяў, яна трывае ген у ген у стагодзях. Няхай 30-годдзе ТБМ дапамагае нам сабрацца разам і ў сугучнасці інтэлектуальнай  і духоўнай адраджаць роднае, бацькоўскае і Божае! Няхай Дух Святы напаўняе і ажыўляе сем’і беларусаў, натхняе на справы дабра, на развіццё духоўнай культуры.

9 чэрвеня  ксёндз Уладзіслаў Завальнюк адзначыў 45-ю гадавіну свайго служэння ў касцёле. 45 гадоў таму ў Рызе ён распачаў сваю першую святую імшу.

У 1984 г. ксёндз У. Завальнюк быў пераведзены ў Беларусь, ён аднавіў і адкрыў шэраг каталіцкіх парафіяў у розных мястэчках краіны.

У.М. Завальнюк мае ступені доктара тэалогіі і кандыдата гістарычных навук, ён – аўтар больш за 50 кніг, актыўны папулярызатар беларускай мовы ў касцёльным жыцці.

Ён з’яўляецца членам Камісіі па перакладзе літургічных тэкстаў і рэлігійнай літаратуры пры Канферэнцыі каталіцкіх біс-купаў Беларусі, суаўтарам слоўніка сучаснай беларускай мовы і энцыклапедычнага слоўніка рэлігійнай лексікі беларускай мовы. Кс. Уладзіслаў быў стваральнікам рэлігійнай перадачы “Голас душы” на Беларускім радыё, якую вёў з 1993 да 2000 год.

У хуткім часе выйдзе новая кніга, прысвечаная Францішку Скарыну, якую падрыхтаваў кс. У. Завальнюк. “Важна бачыць на-шага суайчынніка ў святле яго веры, каб ён быў для нас вядомы не толькі як вучоны, філосаф, першадрукар, але каб была бачна яго роля  ў касцёле і ў царкве”,- адзначыў аўтар.

Гутарыла Эла Дзвінская.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
У дзіцячым садку № 34 г. Ліды
Мова

У дзіцячым садку № 34 г. Ліды

1 красавіка 2026, 18:5917
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

18 красавіка 2025, 15:0016
"Кракаўскія калядныя батлейкі»
Грамадства

"Кракаўскія калядныя батлейкі»

15 лістапада 2018, 00:0416
Касцёл на Беларусі прысвечаны Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса
Грамадства

Касцёл на Беларусі прысвечаны Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса

9 ліпеня 2024, 19:3215
Далучайцеся да нас