• Навіны
  • Грамадства
  • Мова
  • ТБМ
  • Культура
  • Навука
  • Выданні
  • Спорт
  • У свеце
  • Відэаслова
Наша Слова штодзень
  • 21 красавіка 2021
  • Пра нас
  • Кантакты
  • Рэкламадаўцу
Наша Слова штодзень
  • Навіны
  • Грамадства
  • Мова
  • ТБМ
  • Культура
  • Навука
  • Выданні
  • Спорт
  • У свеце
  • Відэаслова
Share
You are reading
Справаздача па працы падрыхтоўчых курсаў Універсітэта імя Ніла Гілевіча за 2018-2019 н.г.

Справаздача па працы падрыхтоўчых курсаў Універсітэта імя Ніла Гілевіча за 2018-2019 н.г.

17 чэрвеня 2019, 21:22 Навука 4
Справаздача па працы падрыхтоўчых курсаў Універсітэта імя Ніла Гілевіча за 2018-2019 н.г.

чыка, прапрацоўкі варыянтаў вядзення дакументацыі існых дзяржаўных і прыватных падрыхтоўчых курсаў, зацверджання спісу прапанаваных прадметаў: беларуская мова, англійская мова, польская мова, нямецкая мова, матэматыка, фізіка, хімія і гісторыя Беларусі. У жніўні пачалася праца па рэкламе: зроблены абвесткі ў СМІ, надрукаваны ўлёткі; была канчаткова зацверджана форма дакументацыі, пачаўся набор слухачоў і былі падпісаныя дамовы з выкладчыкамі. Было прынята рашэнне, што курс на адзін прадмет будзе складаць 36 астранамічных гадзін і адзін занятак будзе працягвацца 90 хвілін (24 заняткі). Такім чынам, курс быў разлічаны на 6 месяцаў пры наведванні курсаў адзін раз на тыдзень.

Асноўны прынцып і адрозненне падрыхтоўчых курсаў НГУ- выкладанне на беларускай мове, высокая кваліфікацыя выкладчыкаў, выкладанне па аўтарскіх праграмах.

У верасні былі сфармаваныя першыя групы па беларускай і англійскай мовах.

Курсы пачаліся з сустрэч са знакамітымі суайчыннікамі: Уладзімірам Арловым, Андрэем Дынько, Святланай Калінкінай, Андрусём Такіндангам і іншымі.

Першыя заняткі па англійскай мове адбыліся ў верасні. Група была сфармавана з вучняў 6 – 8 класаў па праграме ўдасканальвання ведаў.

З кастрычніка пачалі працаваць групы:

па беларускай мове для вучняў 6-8 класаў – па праграме ўдасканальвання ведаў,

па беларускай мове для вучняў 10-11 класаў – па праграме падрыхтоўкі да ЦТ,

па англійскай мове для вучняў 10-11 класаў – па праграме падрыхтоўкі да ЦТ,

па нямецкай мове – пачатковы курс,

па матэматыцы для вучняў 11 класаў – па праграме падрыхтоўкі да ЦТ + курс матаналізу,

па фізіцы для вучняў 11 класаў – па праграме падрыхтоўкі да ЦТ,

па матэматыцы для вучняў 10 класаў – па праграме падрыхтоўкі да ЦТ,

па хіміі для вучняў 10-11 класаў – па праграме падрыхтоўкі да ЦТ,

па польскай мове – падрыхтоўка на ўзровень А2,

па польскай мове – пачатковы ўзровень,

па хіміі для вучняў 9 класаў – па праграме ўдасканальвання ведаў.

З лістапада пачалі працаваць дзве групы для дарослых людзей, жадаючых удасканаліць свае веды па англійскай і польскай мовах.

Са снежня пачала працаваць група для жадаючых вывучаць гісторыю Беларусі. Большасць слухачоў абралі па два прадметы, некаторыя – тры.

 Агульная колькасць слухачоў курсаў – больш за 70 чалавек.

Агульная колькасць выкладчыкаў – 14 чалавек. У складзе выкладчыкаў: доктар навук, прафесар, кандыдаты навук, магістры і выкладчыкі вышэйшай катэгорыі; усе працавалі па сваіх аўтарскіх праграмах. Выкладчык хіміі праводзіла некаторыя заняткі на базе лабараторыі БДУ.

Курсы скончылі сваю працу ў красавіку-траўні. Па выніках навучання былі падрыхтаваны сертыфікаты для слухачоў, якія здалі выпускныя тэсты на адпаведны ўзровень, для астатніх падрыхтаваны пасведчанні аб праслуханым курсе. Падрыхтаваны акты прыёму выкананай працы.

Частка слухачоў пакінула курсы на працягу года, што было выклікана рознымі прычынамі (высокім узроўнем курсу, зменай прыярытэтаў, адсутнасцю часу). Агулам скончылі курсы больш за 50 чалавек.

Праблемныя моманты: наяўнасць толькі аднаго памяшкання і адсюль магчымасць правядзення заняткаў толькі тры дні на тыдзень (субота, нядзеля, панядзелак); адсутнасць падручнікаў для слухачоў і неабходнасць пастаяннай раздрукоўкі матэрыялаў заняткаў.

Станоўчыя моманты: памяшканне ТБМ знаходзіцца ў самым цэнтры горада і ў непасрэднай блізкасці ад метро; магчымасць выкары-стоўвання падчас заняткаў праектара і кампутара.

Усе групы карысталіся папулярнасцю. Асабліва групы польскай і англійскай моваў і па гісторыі Беларусі. Найменшая колькасць слухачоў была ў групе па хіміі для 11 класа – 4 чалавекі, сыходзячы са спецыфіч-насці прадмета і выкладання па-беларуску.

Агульныя вынікі можна разглядаць як станоўчыя. Значная частка слухачоў выказала намер працягнуць навучанне ў наступным годзе і на дадзены момант ужо ёсць некалькі новых чалавек, жадаючых запісацца на курсы на наступны год.

22 траўня 2019 г.

 Загадчык падрыхтоўчых курсаў        Э. Кажарская.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
FaceApp састарыла 150 мільёнаў твараў па ўсім свеце. Чым гэта небяспечна?
Грамадства

FaceApp састарыла 150 мільёнаў твараў па ўсім свеце. Чым гэта небяспечна?

18 ліпеня 2019, 22:0522
Дзеля здароўя цялеснага і духоўнага нашага народа
Грамадства

Дзеля здароўя цялеснага і духоўнага нашага народа

23 верасня 2020, 07:5720
Бітва на Ворскле: як Літва хацела Русь аб’яднаць
Грамадства

Бітва на Ворскле: як Літва хацела Русь аб’яднаць

14 жніўня 2019, 15:1420
Перспектывы і магчымасці для перакладчыкаў!
Грамадства

Перспектывы і магчымасці для перакладчыкаў!

19 сакавіка 2021, 15:5520
Далучайцеся да нас