Home
Навіны

Мадэльер з Гродна: «Ружовы – адзін з найлепшых колераў для мужчын»

Мадэльер з Гродна: «Ружовы – адзін з найлепшых колераў для мужчын»

Гродзенец Вітаўт Фядоценкаў апошнія два гады зарабляе, прадаючы вопратку ўласнага брэнда «Мечта». Да гэтага ён працаваў і мерчандайзерам, і слесарам у аўтасэрвісе. А сённяшні паспяховы бізнес пачынаўся як хобі.

“Працаваць на кагосьці – проста не маё”

Вітаўт паспеў папрацаваць у розных сферах, многія з якіх былі далёкія ад моды. Пасля ўніверсітэта ён працаваў дызайнерам у фірме «Макей». Але неўзабаве зразумеў, што працаваць на кагосьці яму не падабацца.

«Падумаў, лепш рабіць нешта сваё, хай у невялікіх аб’ёмах і з невялікім заробкам, але сам на сябе».

Ідэя ствараць вопратку прыйшла Вітаўту спантанна. Хоць, ён прызнае: шопінг і добрая вопратка падабаліся заўсёды.

Друкаваў на самых танных майках

«Я купляў у Польшчы самыя танныя майкі і наносіў на іх свой прынт», – распавядае пра старт ў бізнесе Вітаўт. Ён у свой час захапляўся графіці, таму і прынт былі ў адпаведным стылі.

Усё гэта адбывалася ў вузкай тусоўцы, пакуль аднойчы да Вітаўта не звярнуўся хлопец з просьбай прадаць майку.

«Я сказаў, што магу проста нанесці прынт, толькі дай мне майку. А ён адказаў: не, ты мне зрабі цалкам і скажы суму, і я ў цябе куплю».

Так Вітаўт упершыню зарабіў на продажы адзення.

крыніца

Previous article Рух па чатырох палосах адкрываецца на ўчастку трасы М6 ад Іўя да Ліды
Next article «Каб бегаць, не абавязкова мець красоўкі». Гродзенец расказаў, чаму бегае басанож

Наша Слова

Папулярнае на сайце
Беларус Лявон Анацка на дыстанцыі 100 міль маратона Mighty Mosquito у ЗША
Спорт

Беларус Лявон Анацка на дыстанцыі 100 міль маратона Mighty Mosquito у ЗША

жнів 6th, 201919
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

крас 18th, 202516
ПАЙШОЎ З ЖЫЦЦЯ  ЮРЫ НАГОРНЫ
ТБМ

ПАЙШОЎ З ЖЫЦЦЯ ЮРЫ НАГОРНЫ

ліп 31st, 202015
Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця
Мова

Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця

Каст 9th, 202515