Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Творчы вечар Таццяны Грыневіч-Матафонавай у Слуцку

Творчы вечар Таццяны Грыневіч-Матафонавай у Слуцку

28 мая 2019, 20:41 ТБМ 27
Творчы вечар Таццяны  Грыневіч-Матафонавай у Слуцку

Творчая сустрэча з спявачкай Таццянай Грыневіч-Матафонавай адбылася ў Слуцку па ініцыятыве Слуцкага таварыства беларускай мовы 17 траўня.

Слуцк стаў апошнім горадам у цяперашнім музычным падарожжы артысткі. Да гэтага спявачка ўжо вы-ступіла ў Кобрыне, Берасці, Баранавічах, Любліне, Варшаве, Слоніме, Падароску і Салігорску.

– Мне падабаецца прыклад мастака Язэпа Драздовіча, як ён вандраваў па Беларусі, каб даведацца пра жыццё народа і наблізіць сваё мастацтва, – распавядае Таццяна. – Аб’ездзіла ў гэтым навучальным годзе ўсе вобласці Беларусі, вялікія і маленькія гарадкі. З мэтай сустрэцца з людзьмі, даведацца ад іх, як яны жывуць, данесці да іх вынікі сваёй працы. Адбылося шмат сустрэч у школах, бібліятэках і дамах культуры. Цяперашняя вандроўка атрымалася самай вялікай. Людзі ўспрымаюць чулліва мае песні, у многіх на вачах слёзы.

У Берасці прыйшла дзяўчына з вялізным букетам бэзу. Яна чула мой выступ раней у Амерыцы. Патлумачыла, што пасля канцэрту ў Амерыцы яна па-іншаму стала ўспрымаць Беларусь і беларускасць і вярнулася на радзіму.

Па словах спявачкі, сустрэчы з беларусамі натхняюць і даюць далейшы імпульс для працы.

Голас Таццяны нібыта зачараваў случчан, і яны ахвотна дзеляцца сваімі ўражаннямі пасля канцэрта.

– Музычная сустрэча з Грыневіч-Матафонавай – гэта лепшае, што ў мяне адбылося ў жыцці ў гэтым годзе, – прызнаецца пенсіянер Анатоль Болазь. – Слухаў бы і слухаў яе без канца. Падабаецца як прыгожая жанчына і асоба – Бог даў ёй талент і не абдзяліў хараством душу і твар.

Некаторыя з случакоў чулі спявачку ўпершыню і самі здзіўляюцца, што раней яе імя было ім невядома. Мікалай Зыкаў – адзін з такіх ўдзельнікаў канцэрту:

– Спевы Таццяны – гэта як спевы салаўя пра наш чароўны край. Яе песні – гэта аддушына для беларусаў, якія любяць родную песню і мову. Дзяуй Богу за тое, што яна ёсць у Беларусі.

Некаторыя параўноўвалі Таццяну Грыневіч-Матафонаву са “срэбраным голасам Расіі” Алегам Пагудзіным, яны ўпэўнены, што беларуская спявачка таксама збірала б вялізныя дзяржаўныя залы, калі б не абазначала так яўна нацыянальную свядомасць.

Зінаіда Цімошак.

Фота аўтаркі.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
У роднай школе
літаратура

У роднай школе

17 мая 2026, 09:4617
«Менск — гэта эўрапейскі Нью-Ёрк». Дзяўчына з Босьніі расказала, чаму вывучыла беларускую мову.
Грамадства

«Менск — гэта эўрапейскі Нью-Ёрк». Дзяўчына з Босьніі расказала, чаму вывучыла беларускую мову.

10 снежня 2018, 08:5416
Дажынкі ў Бераставіцы
Грамадства

Дажынкі ў Бераставіцы

11 кастрычніка 2022, 16:2015
Дом, які ацалеў дзякуючы Багдановічу. Новае падарожжа Зьмітра Бартосіка — у расейскі Яраслаўль
Грамадства

Дом, які ацалеў дзякуючы Багдановічу. Новае падарожжа Зьмітра Бартосіка — у расейскі Яраслаўль

10 снежня 2018, 09:0315
Далучайцеся да нас