Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Беларусь у чэрвені наведае парламенцкая дэлегацыя Нямеччыны

Беларусь у чэрвені наведае парламенцкая дэлегацыя Нямеччыны

16 мая 2019, 12:43 Грамадства, Культура, Навіны, У свеце 21
Беларусь у чэрвені наведае парламенцкая дэлегацыя Нямеччыны

У чэрвені плануецца візіт у Беларусь парламенцкай дэлегацыі Нямеччыны, паведаміў старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка 15 мая на сустрэчы з паслом ФРГ Петэрам Дэтмарам у сувязі з завяршэннем яго работы ў Беларусі. Паводле слоў спікера ніжняй палаты, у склад дэлегацыі ўвойдуць прадстаўнікі германска-беларускай парламенцкай групы бундэстага. „Візіт чакаецца з 20 па 23 чэрвеня. Ён акурат супадае з адкрыццём другіх Еўрапейскіх гульняў, так што госці змогуць прабавіць час і на спартыўных мерапрыемствах”, — дадаў ён. У сваю чаргу Дэтмар адзначыў, што найбліжэйшым часам Менск таксама маюць намер наведаць федэральны міністр энергетыкі і эканомікі Нямеччыны, а таксама міністр па пытаннях транспарту Гамбурга. Запланаваны і візіт кіраўніцтва Федэральнага саюза малога і сярэдняга бізнесу Германіі. „Прадстаўнікі пятнаццаці прадпрыемстваў-чальцоў саюза прыедуць сюды ў сярэдзіне чэрвеня, — удакладніў пасол. — Дэлегацыі плануюць сустрэцца з кіраўнікамі беларускіх міністэрстваў, чакаюцца сустрэчы ў кітайска-беларускім індустрыяльным парку „Вялікі камень”, каб вызначыць месца Беларусі і Нямеччыны ў ініцыятыве Кітая „Адзін пояс, адзін шлях”. Паводле слоў Дэтмара, германскі бок зацікаўлены ў пашырэнні прысутнасці бізнесу і інвеставанні ў беларускую эканоміку. БелаПАН

Чытай больш  

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
У дзіцячым садку № 34 г. Ліды
Мова

У дзіцячым садку № 34 г. Ліды

1 красавіка 2026, 18:5919
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

18 красавіка 2025, 15:0016
"Кракаўскія калядныя батлейкі»
Грамадства

"Кракаўскія калядныя батлейкі»

15 лістапада 2018, 00:0416
На дзіцячым «Еўрабачанні» ў Мінску перамагла дзяўчынка з Польшчы
Грамадства

На дзіцячым «Еўрабачанні» ў Мінску перамагла дзяўчынка з Польшчы

26 лістапада 2018, 09:1715
Далучайцеся да нас