Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Навіны Германіі. У Германіі прапануюць штрафаваць бацькоў за адмову ад вакцынацыі дзяцей супраць адру

Навіны Германіі. У Германіі прапануюць штрафаваць бацькоў за адмову ад вакцынацыі дзяцей супраць адру

14 мая 2019, 22:49 У свеце 17
Навіны Германіі. У Германіі прапануюць штрафаваць бацькоў за адмову ад вакцынацыі дзяцей супраць адру

Міністар аховы здароўя Германіі Енс Шпан прапанаваў штрафаваць бацькоў, якія адмаўляюцца вакцынаваць сваіх дзяцей ад адру. Ён заявіў пра гэта ў каментары выданню Bild.

Па словах Шпана, ён распрацаваў законапраект, у якім прапануе штрафаваць тых, хто не зрабіў прышчэпку, на 2,5 тысячы еўра, а таксама не дапускаць дзяцей, у якіх няма прышчэпкі ад адру, у дзіцячыя сады.

– Мы хочам абараніць усіх дзяцей ад заражэння на адзёр, – сказаў міністр. Ён дадаў, што бацькі, чые дзеці ўжо ходзяць у дзіцячыя сады і школы, а таксама тыя, хто толькі збіраецца туды, павінны будуць падаць сертыфікат аб праходжанні вакцынацыі або дакумент, які сведчыць яе немагчымасць па медычных прычынах.

 Паводле ацэнак Інстытута Роберта Коха, ад адру ў Германіі прышчэплены 93% дзяцей. Шпан хоча, каб такіх было як найменей 95%, каб спыніць распаўсюд хваробы. За першыя 10 тыдняў 2019 года ў Германіі паведамілі аб 203 выпадках адру.

 Па дадзеных Міністэрства аховы здароўя, ва Украіне з пачатку году на адзёр захварэлі больш за 43 000 чалавек. Па дадзеных Дзіцячага фонду ААН (ЮНІСЕФ), Украіна ўзначаліла дзясятку краінаў, дзе ў 2018 годзе было зарэгістравана найбольшая колькасць выпадкаў захворвання на адзёр.

Адзёр – вельмі заразная інфекцыйная хвароба, якая перадаецца ад хворага чалавека да здаровага паветрана-кропельным шляхам, гэта значыць падчас чхання, кашлю або размовы хворага. Вірус адру можа жыць у паветры і на паверхнях да двух гадзін пасля таго, як хворы чалавек пакінуў памяшканне.

Дзевяць з дзесяці невакцынаваных людзей, якія кантактуюць з хворым, будуць заражаныя. Захворванне на адзёр можа мець цяжкую форму і прывесці да сур’ёзных ускладненняў – пнеўманіі, вушной інфекцыі, запалення мозгу (энцэфаліту), а таксама да інваліднасці і смерці.

Спецыфічнага лячэння ад адру няма. Адзіны спосаб прадухіліць ускладненні і смерці ад адру – вакцынацыя.

Радыё Свабода.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
У роднай школе
літаратура

У роднай школе

17 мая 2026, 09:4617
«Менск — гэта эўрапейскі Нью-Ёрк». Дзяўчына з Босьніі расказала, чаму вывучыла беларускую мову.
Грамадства

«Менск — гэта эўрапейскі Нью-Ёрк». Дзяўчына з Босьніі расказала, чаму вывучыла беларускую мову.

10 снежня 2018, 08:5416
Дом, які ацалеў дзякуючы Багдановічу. Новае падарожжа Зьмітра Бартосіка — у расейскі Яраслаўль
Грамадства

Дом, які ацалеў дзякуючы Багдановічу. Новае падарожжа Зьмітра Бартосіка — у расейскі Яраслаўль

10 снежня 2018, 09:0315
Дажынкі ў Бераставіцы
Грамадства

Дажынкі ў Бераставіцы

11 кастрычніка 2022, 16:2015
Далучайцеся да нас