Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
У Гародні адкрылі памятную дошку пісьменніку Аляксею Карпюку

У Гародні адкрылі памятную дошку пісьменніку Аляксею Карпюку

24 красавіка 2019, 23:47 Культура 34
У Гародні адкрылі памятную дошку пісьменніку Аляксею Карпюку

Мемарыяльная дошка беларускага пісьменніка Аляксея Карпюка з’явілася ў Гародні на вуліцы Ажэшкі. Да яе афіцыйнага адкрыцця спрычыніліся дачка пісьменніка Валянціна, гісторык Андрэй Вашкевіч, скульптар Уладзімір Панцялееў. Адкрыццё памятнай шыльды прыпала да 98-х угодкаў з дня народзінаў Аляксея Карпюка. Кажа Вітольд Іваноўскі, у мінулым журналіст газеты “Звязда”:

– Ужо даўно тое жыццё, якое ахвяравала савецкая Расея, назаўсёды яму збрыдла. І ён разумеў, што гэтаму прыходзіць канец. І ён працаваў на гэта. Не толькі хацеў, але і працаваў на гэта. Сустракаўся з Салжаніцыным. У яго ў кабінеце стаяў партрэт Салжаніцына, стаяў партрэт Мухтара Аўэзава. Я памятаю, быў такі сярэднеазіяцкі пісьменнік. Неяк прыйшлі вялікія начальнікі з кэгэбістаў і палічылі, што гэта Мао Цзэдун.  

 

Для літаратараў, грамадства Гародні, навіна пра адкрыццё шыльды ў ажыўленай частцы абласнога цэнтра стала вяртаннем справядлівасці, якога даўно чакалі. Кажуць Аляксей Пяткевіч і Данута Бічэль:

– Я перад гэтым прысніла сон. Такі харошы сон пра харошага чалавека, які ўжо там. Ён кажа: я тут чытаю кнігі. Падумала, што гэта харошы сон. Нешта добрае будзе.

– Падзея, канешне,  не такая ўжо і маштабная, але вельмі важная. Памяць пра Карпюка – пісьменніка перш за ўсё гарадзенскага, якая гаворыць, што мы нешта ўсё ж такі замацоўваем на афіцыйным узроўні з нашай спадчыны.

Аляксей Карпюк нарадзіўся 14 красавіка 1920 года ў вёсцы Страшава, цяпер гэта Падляшскае ваяводства Польшчы. Беларускі пісьменнік і грамадскі дзеяч. За ўдзел у баях Вялікай Айчыннай вайны атрымаў шматлікія дзяржаўныя ўзнагароды. Як адзін з кіраўнікоў партызанскага руху на Беласточчыне, Карпюк быў узнагароджаны вышэйшай вайсковай узнагародай Польскай Народнай Рэспублікі – крыжом “Віртуці Мілітары”. Памёр Аляксей Карпюк 14 ліпеня 1992 года. Пахаваны ў Гародні на могілках па праспекце Касманаўтаў. Адна з вуліц горада носіць яго імя.

Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя,

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Каляды.  Беларускія народныя звычаі
Культура

Каляды. Беларускія народныя звычаі

21 снежня 2023, 10:2030
Гісторыя Магілёшчыны Магілёў. Замкавая гара, або "Магіла Льва"
Навука

Гісторыя Магілёшчыны Магілёў. Замкавая гара, або "Магіла Льва"

29 чэрвеня 2021, 22:4721
Зміцер Захарэвіч. ЗІМОВЫЯ ЗАБАВЫ
Культура

Зміцер Захарэвіч. ЗІМОВЫЯ ЗАБАВЫ

22 снежня 2021, 06:5817
Як аформіць падпіску на «Нашу гісторыю» — інструкцыя
Выданні

Як аформіць падпіску на «Нашу гісторыю» — інструкцыя

18 снежня 2018, 10:5717
Далучайцеся да нас