Home
Грамадства

Крыж на магіле паўстанцаў 1863 года

Крыж на магіле паўстанцаў 1863 года

Гарадзенскія, лідскія і бярозаўскія актывісты ўсталявалі крыж паўстанцам Кастуся Каліноўскага на кургане на Лідчыне 14 красавіка.

 

Крыж у вышыню сягае 5,5 метраў, паведаміў Свабодзе гарадзенскі актывіст Вадзім Саранчукоў.

– У гэты ўікэнд у Гародні шмат цудоўных імпрэзаў: і фрымаркеты, і прэзентацыі, і канцэрты, і дыскусіі пра рэфармаванне заканадаўства аб партыях. Ці думалі пра такую магчымасць хлопцы, якіх 150 гадоў таму пахавалі вось у гэтым кургане на Лідчыне? Думаю, што не, – адзначыў у сваім допісе на Фэйсбуку Саранчукоў.

Ён кажа, што калі ўсталёўвалі крыж, проста фізічна адчувалася ўдзячнасць паўстанцаў за тое, што не забылі іхнюю ахвяру.

– Так, мы памятаем! І Касцюшку, і Каліноўскага, і случакоў, і Курапаты.

Па факту нічога экстраардынарнага не адбылося. На месцы старога, даўно збуцвелага крыжа пастаўлены новы. Лідскія ўлады пра замену крыжа былі па-пярэджаны.

На сёння гэта 10-ты ефрасіннеўскі крыж на Лідчыне.

Паводле Радыё Свабода.

Previous article ЗНАК БЯДЫ
Next article Выйшла з друку ўнікальная кніга пра Алега Лойку

Станіслаў Суднік

Папулярнае на сайце
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

крас 18th, 202517
Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!
Грамадства

Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!

Май 2nd, 202116
Валачобнікі ў Ваверцы
Культура

Валачобнікі ў Ваверцы

крас 20th, 202315
Памёр прафесар Ян Чыквін
Культура

Памёр прафесар Ян Чыквін

Ліст 29th, 202215