Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Навіны Германіі. Семінар па праектаванні касмічных станцый (Германія)

Навіны Германіі. Семінар па праектаванні касмічных станцый (Германія)

16 красавіка 2019, 07:24 У свеце 11
Навіны Германіі. Семінар па праектаванні касмічных станцый (Германія)

Удзел у семінары бясплатны, усім удзельнікам і ўдзельніцам прадастаўляецца месца жыхарства. Семінар адбудзецца 21-27 ліпеня 2019 г. у Штутгарце. Таксама прадастаўляецца грант на частковую кампенсацыю транспартных выдаткаў (500 €). Міждысцыплінарнае супрацоўніцтва вітаецца, таму прымаюцца заяўкі ад прадстаўнікоў/ц усіх дысцыплін. Дакументы неабходна адправіць на ssdw@irs.uni-stuttgart.de, тэма ліста: “SSDW 2019 Application” да 30 красавіка 2019.

На семінары ўдзельнікі і ўдзельніцы змогуць:

– даведацца падрабязна аб распрацоўцы пілатаванай касмічнай сістэмы;

– стаць часткай міжнароднай каманды маладых спецыялістаў і вучоных;

– атрымаць вопыт праектавання сістэм, кіравання праектамі і арганізацыі каманд;

– выкарыстоўваць канцэптуальную дызайнерскую метадалогію і індывідуальныя інструменты.

 

Патрабаванні да кандыдатаў і кандыдатак:

– неабходна валодаць англійскай мовай;

– праяўляць цікавасць да палётаў чалавека ў космас;

– уменне працаваць у міжнароднай і міждысцыплінарнай камандзе.

 

Як падаць заяўку? Жадаючым неабходна падрыхтаваць такія дакументы:

– заяўка;

– форма пацверджання;

– рэзюмэ;

– апошняя ведамасць з адзнакамі;

– фатаграфія (калі няма фатаграфіі ў заяўцы)

Крыніца: irs.uni-stuttgart.de.

ODB Brussels.

 

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

18 красавіка 2025, 15:0022
У дзіцячым садку № 34 г. Ліды
Мова

У дзіцячым садку № 34 г. Ліды

1 красавіка 2026, 18:5920
Тэксты для ХV Агульнанацыянальнай дыктоўкі. Анатоль Іверс.  ЁН АДКРЫЎ МНЕ БЕЛАРУСЬ
Мова

Тэксты для ХV Агульнанацыянальнай дыктоўкі. Анатоль Іверс. ЁН АДКРЫЎ МНЕ БЕЛАРУСЬ

9 лютага 2022, 22:2217
Са святам, дарагія беларусачкі, з 8 сакавіка
Грамадства

Са святам, дарагія беларусачкі, з 8 сакавіка

7 сакавіка 2023, 15:0017
Далучайцеся да нас