Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Дэпутат Варанецкі: “Чаму ў расійскіх школах не вывучаюць беларускую гісторыю і літаратуру?”

Дэпутат Варанецкі: “Чаму ў расійскіх школах не вывучаюць беларускую гісторыю і літаратуру?”

16 красавіка 2019, 07:38 Мова 21
Дэпутат Варанецкі:   “Чаму ў расійскіх школах не вывучаюць беларускую гісторыю і літаратуру?”

Старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па міжнародных справах, кандыдат эканамічных навук Валерый Варанецкі даў інтэрв’ю выданню “Саюз-Еўразія” пра саюзную дзяржаву, беларуска-расійскія ўзаемаадносіны.  Закранутыя былі ў інтэрв’ю і праблемныя моманты.

Дэпутат адказаў на закіды ў расійскіх СМІ на так званае ўзнікненне нацыяналістычнай рыторыкі і “мяккую беларусізацыю”.

– Крытыкуюць за тое, што ў Беларусі больш увагі стала надавацца беларускай мове. Паказальнікі, маўляў, і шыльды на вуліцах, у метро і на вакзалах на ёй з’явіліся…

Слухайце, ну як да гэтага можна ставіцца? Было б смешна, калі б не было так сумна.

Уявіце, калі б у нас у Беларусі пачалі крытыкаваць расіянаў за ўмацаванне ролі рускай мовы ў Расіі. У тым жа ключы, у якім яны крытыкуюць нас … Што б яны пра нас сказалі ці падумалі? І што сказалі б пра нас у іншых краінах?

Я асабіста задумваюся: а што ў галаве ў гэтых людзей, якія асуджаюць беларусаў за тое, што мы хочам размаўляць на сваёй роднай мове, на мове сваіх продкаў, імкнемся захоўваць і развіваць звычаі і традыцыі свайго народа, – пярэчыць дэпутат Варанецкі. – Мы вельмі добра ведаем гісторыю і культуру Расіі. Рускія мова і літаратура сур’ёзна вывучаюцца ў нашых школах. Стаўленне да іх – як да родных. А як з вывучэннем беларускай гісторыі і літаратуры ідуць справы ў расійскіх школах? Ці нашы расійскія браты могуць пахваліцца тым, што гэтак жа валодаюць беларускай мовай, як мы – рускай? Тыя эксперты з акадэмічных інстытутаў, якія абвінавачваюць беларускія ўлады ў “нацыяналістычнай рыторыцы”, змогуць адказаць на ўсе вышэй пастаўленыя пытанні?

Нагадаў спадар Варанецкі і пра неабходнасць захавання культурнай спадчыны і неабходнасці вяртання яе часткі на радзіму.

– Значная частка нашай культурнай спадчыны, нашых найбагацейшых архіваў, бібліятэк, калекцый воляй лёсу апынулася ў музеях і бібліятэках нашых суседзяў, у тым ліку і ў Расіі. Шмат што з таго, што было вывезена з БССР у пачатку Вялікай Айчыннай вайны на часовае захоўванне, таксама да гэтага часу не вярнулася ў Беларусь, – адзначае ён і рэзюмуе. – Мы хочам, каб у Расіі з разуменнем і павагай ставіліся да нас, сваіх суседзяў.

nn.by,

фота Сяргея Гудзіліна.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
У дзіцячым садку № 34 г. Ліды
Мова

У дзіцячым садку № 34 г. Ліды

1 красавіка 2026, 18:5920
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

18 красавіка 2025, 15:0019
Са святам, дарагія беларусачкі, з 8 сакавіка
Грамадства

Са святам, дарагія беларусачкі, з 8 сакавіка

7 сакавіка 2023, 15:0017
Касцёл на Беларусі прысвечаны Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса
Грамадства

Касцёл на Беларусі прысвечаны Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса

9 ліпеня 2024, 19:3216
Далучайцеся да нас