Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Гарадзенскі абласны фестываль “Слонімскія цудадзействы”

Гарадзенскі абласны фестываль “Слонімскія цудадзействы”

15 красавіка 2019, 08:59 Грамадства, Культура, Навіны 51
Гарадзенскі абласны фестываль “Слонімскія цудадзействы”

У Слоніме ў суботу, 13 красавіка,  пачаўся Гарадзенскі абласны фестываль ўзорных тэатральных калектываў “Слонімскія цудадзействы”. Фестываль адкрыў узорны тэатральны калектыў “Купалінка” Слонімскага цэнтра культуры (кіраўнік Святлана Наўгародская) спектаклем “Жыла-была Сыраежка” па п’есе В.Зіміна. Дарэчы, спектаклі юныя артысты вобласці паказваюць не толькі на сцэне цэнтра культуры і адпачынку, але і на сцэне мясцовага драмтэатра. Сотні хлопчыкаў і дзяўчынак, а таксама дарослых паглядзелі спектаклі “Заяц і чараўніцтва” з Ліды, “Дзюймовачка” з Гародні, “Мішкіны шышкі” з Малой Бераставіцы, “Як сямёра казлянят ваўка прыручылі” з Мінойтаўскага цэнтра культуры Лідскага раёна, “Звычайны цуд” з Астрына Шчучынскага раёна, а таксама свае спектаклі паказалі артысты з Дзятлава, з Гарадзенскага гарадскога цэнтра культуры, з Мастоў і іншых гарадоў.  У нядзелю ўсе ўдзельнікі “Слонімскіх цудадзействаў” паглядзяць новы спектакль Слонімскага драмтэатра “Чырвоная шапачка”.

Чытай больш  

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Гісторыя Магілёшчыны Магілёў. Замкавая гара, або "Магіла Льва"
Навука

Гісторыя Магілёшчыны Магілёў. Замкавая гара, або "Магіла Льва"

29 чэрвеня 2021, 22:4720
Збіральнік скарбаў зямлі беларускай
Навука

Збіральнік скарбаў зямлі беларускай

14 верасня 2023, 22:5319
З новым годам!
Грамадства

З новым годам!

1 студзеня 2020, 08:0516
Памёр прафесар Ян Чыквін
Культура

Памёр прафесар Ян Чыквін

29 лістапада 2022, 13:5615
Далучайцеся да нас