• Навіны
  • Грамадства
  • Мова
  • ТБМ
  • Культура
  • Навука
  • Выданні
  • Спорт
  • У свеце
  • Відэаслова
Наша Слова штодзень
  • 20 красавіка 2021
  • Пра нас
  • Кантакты
  • Рэкламадаўцу
Наша Слова штодзень
  • Навіны
  • Грамадства
  • Мова
  • ТБМ
  • Культура
  • Навука
  • Выданні
  • Спорт
  • У свеце
  • Відэаслова
Share
You are reading
Ніна Рыбік – журналіст з паэтычным ухілам

Ніна Рыбік – журналіст з паэтычным ухілам

10 красавіка 2019, 20:25 Культура 9
Ніна Рыбік – журналіст з паэтычным  ухілам

Нядаўна ў ДУК “Ашмянская раённая бібліятэка” было  шматлюдна. Клуб “Сустрэча” запрасіў усіх ахвотных на чарговае пасяджэнне “Родны край, я цябе апяваю”, падчас якога адбылося знаёмства з астравецкай  пісьменніцай Нінай Рыбік.

На сустрэчу з паэткай прыйшлі чытачы розных узроставых катэгорый, занятых у розных сферах дзейнасці, аб’яднаныя агульным інтарэсам – цікавасцю да прыгожага слова.

Ніна Аляксееўна Рыбік – сябра Саюза пісьменнікаў Беларусі і Беларускага саюза журналістаў. Амаль усе творы Ніны Аляксееўны прысвечаны цудоўнаму і непаўторнаму Хойніцкаму краю, што на Гомельшчыне. Яна аўтар кніг прозы “Свае і чужыя”, “Права на адсяленне”, “Скрыжаванні”, яе творы ўвайшлі ў калектыўны зборнік “Астравецкай зямлі галасы”, друкаваліся ў газеце “Ашмянскі веснік”. Ёсць у пісьменніцы некалькі вершаў, і нават казак для дарослых. Паспрабавала сябе Ніна Рыбік і ў якасці драматурга і нават актрысы. Пастаноўку “Калядны вечар” мелі магчымасць убачыць не толькі гледачы нашай краіны, але яе прэзентавалі ў Санкт-Пецярбургу. Удзельнікі вечарыны маглі паслухаць урывак з казкі і некалькі вершаў.

Святлана Галінская, вядучая пасяджэння, расказала аб узнагародах, дыпломах  і граматах, якіх удастоена за сваю працу наша госця. Яна Лаўрэат міжнародных і рэспубліканскіх літаратурных прэмій, пераможца рэспубліканскага конкурсу “Жанчына года – 2017”, Чалавек года Гарадзеншчыны. Ніна Аляксееўна шчыра і пранікнёна расказвала пра сябе, пра  свой край і родную вёску Уласы, што на Гомельшчыне, пра сваю працу галоўным рэдактарам газеты “Астравецкая праўда”.

На завяршэнні сустрэчы слухачы выказалі шматлікія словы ўдзячнасці, уручылі кветкі, сувеніры. Ніна Аляксееўна падарыла бібліятэцы некалькі сваіх  выданняў.

Святлана Галінская,

загадчык аддзела

абслугоўвання і

інфармацыі ДУК

“Ашмянская

раённая

бібліятэка”.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
FaceApp састарыла 150 мільёнаў твараў па ўсім свеце. Чым гэта небяспечна?
Грамадства

FaceApp састарыла 150 мільёнаў твараў па ўсім свеце. Чым гэта небяспечна?

18 ліпеня 2019, 22:0522
Бітва на Ворскле: як Літва хацела Русь аб’яднаць
Грамадства

Бітва на Ворскле: як Літва хацела Русь аб’яднаць

14 жніўня 2019, 15:1420
Дзеля здароўя цялеснага і духоўнага нашага народа
Грамадства

Дзеля здароўя цялеснага і духоўнага нашага народа

23 верасня 2020, 07:5719
Перспектывы і магчымасці для перакладчыкаў!
Грамадства

Перспектывы і магчымасці для перакладчыкаў!

19 сакавіка 2021, 15:5519
Далучайцеся да нас