Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Ты над Прыпяццю, Белай Вежаю – мова родная, не замежная

Ты над Прыпяццю, Белай Вежаю – мова родная, не замежная

26 сакавіка 2019, 10:14 Мова 33
Ты над Прыпяццю, Белай Вежаю –   мова родная, не замежная

21 лютага ва ўсім свеце адзначалі Міжнародны дзень роднай мовы. У Шчучыне – таксама.

Ініцыятарам цікавай акцыі выступілі супрацоўнікі аддзела абслугоўвання Цэнтральнай раённай бібліятэкі імя Цёткі. Загадчыца аддзела Л.С. Татаранка, яе калегі Н.М. Петрашэўская і Н.П. Унукевіч наведаліся ва ўстановы і арганізацыі горада  з мэтай нагадаць іх работнікам аб неабходнасці падтрымкі і захавання нацыянальнай мовы, пашырэння яе ў бытавых зносінах і дзелавой сферы.

Па словах бібліятэкараў, з разуменнем, прыхільна сустрэлі іх у аддзелах і службах райвыканкама, ваенкамаце, прадстаўніцтве Белдзяржстраху, а таксама пакупнікі ў магазінах і мінакі на гарадскіх вуліцах.

Акцыя суправаджалася ўручэннем улётак з вершаванымі радкамі на беларускай мове, якія належаць пяру вядомых паэтаў. І гэта правільна. Ці ж можна застацца абыякавым, калі чытаеш паэтычнае прысвячэнне Еўдакіі Лось:

“Табе складаю

                       шчыры свой санет,

 Прапрадзедаў маіх жывая мова,

 Майго народа першая аснова,

 Душы яго шырокі, чысты свет!”.

Крыніца:

www.dzyannica.by.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
У дзіцячым садку № 34 г. Ліды
Мова

У дзіцячым садку № 34 г. Ліды

1 красавіка 2026, 18:5920
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

18 красавіка 2025, 15:0019
Са святам, дарагія беларусачкі, з 8 сакавіка
Грамадства

Са святам, дарагія беларусачкі, з 8 сакавіка

7 сакавіка 2023, 15:0017
19 стагоддзе беларускай мовы
Мова

19 стагоддзе беларускай мовы

7 верасня 2020, 09:0815
Далучайцеся да нас