Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Зміцер Вайцюшкевіч выступіў з канцэртам у Лідзе

Зміцер Вайцюшкевіч выступіў з канцэртам у Лідзе

18 сакавіка 2019, 21:28 Культура 16
Зміцер Вайцюшкевіч выступіў з канцэртам у Лідзе

Зміцер Вайцюшкевіч выступіў з канцэртам у Лідзе. У гэтым горадзе музыка на працягу 4-х гадоў навучаўся ў музычнай вучэльні, таму ў поўнай залі Палаца культуры сярод прыхільнікаў яго творчасці былі былыя аднагрупнікі і выкладчыкі. Па словах Змітра, гэтая акаліч-насць выступу ў Лідзе яго вельмі расхвалявала і ўзрушыла. Апошні раз музыка выступаў перад сваімі сябрамі і выкладчыкамі 8 гадоў таму:

 

– Самае неверагоднае і пазітыўнае ў тым, што Ліда – усё ж такі месца, дзе я стаў беларусам у нейкім сэнсе. Тут былі канцэрты “Песняроў” у свой час. Я хадзіў у Дом афіцэраў яшчэ тады, слухаў, быў пад вельмі моцным уражаннем. Вельмі рады, што поўная зала, бо, шчыра кажучы, перажываў, што мяне тут забыліся. Доўга не бачыліся.

 

Зміцер Вайцюшкевіч з 1986 па 1990 год навучаўся ў Лідскай музычнай вучэльні па класе кларнета. У гэтым горадзе ён рабіў свае першыя крокі, як прафесійны музыка.

Андрусь Панямонаў,

Беларускае Радыё Рацыя

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
У дзіцячым садку № 34 г. Ліды
Мова

У дзіцячым садку № 34 г. Ліды

1 красавіка 2026, 18:5918
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

18 красавіка 2025, 15:0016
"Кракаўскія калядныя батлейкі»
Грамадства

"Кракаўскія калядныя батлейкі»

15 лістапада 2018, 00:0416
Касцёл на Беларусі прысвечаны Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса
Грамадства

Касцёл на Беларусі прысвечаны Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса

9 ліпеня 2024, 19:3215
Далучайцеся да нас