Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Парэшткі дыктатара Франка перапахаваюць 10 чэрвеня

Парэшткі дыктатара Франка перапахаваюць 10 чэрвеня

16 сакавіка 2019, 15:04 Грамадства, Культура, Навіны, У свеце 30
Парэшткі дыктатара Франка перапахаваюць 10 чэрвеня

Парэшткі былога іспанскага дыктатара Франсіска Франка перапахаваюць у Мадрыдзе 10 чэрвеня. Пра гэта 15 сакавіка паведаміла віцэ-прэм’ер Іспаніі Кармэн Кальво, паведаміла прэс-служба ўраду. Дыктатара перапахаваюць у сямейным пантэоне ў Пардо, дзе пахаваная жонка Франка. Паводле слоў Кальво, пантэон знаходзіцца ў дзяржаўнай уласнасці і адпавядае ідэальным умовам бяспекі. Чыноўніца падкрэсліла, што рашэнне ёсць „законным і абавязковым”, і адзначыла, што паколькі сям’я Франка не прапанавала іншага месца для перапахавання, урад выбраў яго сам. У чэрвені 2018 года, неўзабаве асля прызначэння, прэм’ер Іспаніі Педра Санчас заявіў, што перапахаванне Франка непазбежнае. Сваякі дыктатара пярэчылі супраць эксгумацыі. 24 жніўня 2018 года Рада міністраў Іспаніі прыняла дэкрэт пра перапахаванне парэшткаў Франка з Даліны адыйшоўшых. 15 лютага 2019 года ўрад Іспаніі даў сям’і Франка 15 дзён на выбар месца перапахавання яго парэшткаў. Франка – адзін з арганізатараў ваеннага перавароту ў Іспані ў 1936 годзе, які прывёў да грамадзянскай вайны паміж рэспубліканцамі і нацыяналістамі. Узначаліўшы антырэспубліканскія сілы, пасля перамогі ў вайне, Франка атрымаў поўны кантроль над краінай, усталяваўшы правы аўтарытарны рэжым. Рэпрэсіі супраць палітыных апанентаў рэжыма Франка працягваліся ажно да яго смерці ў 1975 годзе. Беларускае Радыё Рацыя

Чытай больш

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
У роднай школе
літаратура

У роднай школе

17 мая 2026, 09:4617
«Менск — гэта эўрапейскі Нью-Ёрк». Дзяўчына з Босьніі расказала, чаму вывучыла беларускую мову.
Грамадства

«Менск — гэта эўрапейскі Нью-Ёрк». Дзяўчына з Босьніі расказала, чаму вывучыла беларускую мову.

10 снежня 2018, 08:5416
Дом, які ацалеў дзякуючы Багдановічу. Новае падарожжа Зьмітра Бартосіка — у расейскі Яраслаўль
Грамадства

Дом, які ацалеў дзякуючы Багдановічу. Новае падарожжа Зьмітра Бартосіка — у расейскі Яраслаўль

10 снежня 2018, 09:0315
„Белавія” адкрыла рэгулярныя рэйсы ў Мюнхен
Грамадства

„Белавія” адкрыла рэгулярныя рэйсы ў Мюнхен

17 ліпеня 2019, 22:3414
Далучайцеся да нас