Родная мова – наш неацэнны скарб
Кожны год 21 лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Навучэнцы і выкладчыкі Лідскага каледжа ГрДУ імя Янкі Купалы прымаюць актыўны ўдзел у мерапрыемствах, прысвечаных дадзенаму святу. Навучэнкі гуманітарнага аддзялення 20 лютага наведалі вечарыну, якая адбылася ў раённым Палацы культуры. Раніца 21 лютага ў каледжы пачалася з акцыі “Мова родная – мова модная”, якую правялі навучэнкі групы 97па. Выкладчыкам і навучэнцам каледжа ў гэты дзень была прапанавана магчымасць прыняць удзел у напісанні Агульнанацыянальнай дыктоўкі. Гэтую магчымасць скарыстала дзвесце семдзясят чалавек – навучэнцы груп першакурснікаў, выкладчыкі гуманітарнага аддзялення.
Усе ўдзельнікі без выключэння прадэманстравалі добрае веданне роднага слова. Адзін з лепшых вынікаў, дзесяць балаў, у выкладчыка педагогікі і псіхалогіі Наталлі Леанідаўны Будзішкі.
Напрыканцы многія ўдзельнікі дзяліліся думкамі, выказваліся, што Агульнанацыянальная дыктоўка па беларускай мове – гэта не толькі справа абавязку кожнага грамадзяніна, колькі маральная патрэба, і што дзень, праведзены пад гучанне беларускага слова, прынёс усім вялікае задавальненне.
Яхантава Аліна, навучэнка 96па групы гуманітарнага аддзялення.
* * *
У Лідскім дзяржаўным прафесійным політэхнічным ліцэі дыктоўку пісалі 86 чалавек. Пісалі гр. 372 (электраманцёры, слесары-сантэхнікі), гр. 373 (муляры, тынкоўшчыкі), гр. 374 (афіцыянты, кантралёры-касіры) – усе 1 курс, гр. 369 (электраманцёры, слесары-сантэхнікі), гр. 370 (токары, слесары па рамонце аўтамабіляў) – усе 2 курс.
10 балаў атрымалі: Паўловіч Зміцер, Петрашэвіч Максім, Дзярызямля Ірына, Крыпец Валерыя.
9 балаў атрымалі: Масла Уладзімір, Шостак Арцём, Грыгель Уладзіслаў, Рубель Дзіяна, Каско Кацярына, Ус Андрэй.
Дыктоўку ў ліцэі пісалі ў 2-гі раз.
Наш кар.
* * *
У Лідскім дзяржаўным прафесійным ліцэі меліярацыі дыктоўку пісалі 20 чалавек (спецыяльнасць “Грамадскае харчаванне”).
9 балаў атрымалі: Мурачынская У., Мельнікава Д., Бурнос А.
8 балаў атрымалі: Панімач У., Емяльянчык В.
Дыктоўку ў ліцэі пісалі ў 2-гі раз.
Наш кар.
* * *
21 лютага “Міжнародны Дзень роднай мовы”.
У гэты дзень увесь свет адзначае міжнародны Дзень роднай мовы. У Нёман-скім ДПЛ г. Бярозаўкі таксама адзначылі гэтае свята.
Беларусам многія народы могуць пайзайдросціць: у спадчыну нам засталася па-сапраўднаму ўнікальная мова. Таму мы не маглі застацца ўбаку і правялі мерапрыемства “Гучы, наша родная мова, часцей”. Удзел у мерапрыемстве прынялі ўсе навучэнцы ліцэя. Дыктоўку пісалі 160 чалавек.
Наш кар.
* * *
Лідскі музычны каледж быў грунтоўна задзейнічаны ў канцэрце 21 лютага ў Лідскім палацы культуры. Дыктоўку сёлета тут чамусьці не пісалі, хаця ў папярэднія гады праблем не было.
Наш кар.