Home
Выданні

Верш невядомага паэта з Зэльвеншчыны XIX стагоддзя

Верш невядомага паэта з Зэльвеншчыны XIX стагоддзя

Доктар філалагічнага факультэта, прафесар Варшаўскага ўніверсітэта Мікола Хаўстовіч адшукаў у архіве верш невядомага раней паэта з вёскі Казловічы Слонімскага павета (цяпер Зэльвенскі раён) Сямёна Рыпінскага. Верш быў напісаны 152 гады таму. Пра гэта больш падрабязна даведаюцца чытачы са старонак свежага лютаўскага нумару “Слонімскага краю”, які ўжо тры гады выпускаюць Сяргей Ёрш і Сяргей Чыгрын. Выданне вельмі разнастайнае і цікавае. Упершыню яно распачынае друкаваць вялікі артыкул пра шляхецкі род  Ордаў, якія маюць дачыненне да слонімскай зямлі і яе гісторыі. Чытачы з захапленнем прачытаюць матэрыялы пра “слонімскія палі” 1040 года, пра ілжэпартызанскія групы на Слонімшчыне, пра невядомы верш Янкі Бялькевіча з Варонічаў, які быў апублікаваны ў 1919 годзе, пра забытага гісторыка з Чамяроў Міхаіла Міско і іншыя. Прыгадвае “Слонімскі край” і пра Валянціна Таўлая, Кандрата Надудзіка, Уладзіміра Янушэвіча і іншых слонімцаў, якіх ужо няма на гэтым свеце. 

Чытай больш

Previous article Зміцер Вішнёў пра новую кнігу: Гэта выклік бульварнаму чытву
Next article Нацбібліятэцы перададуць факсімільнае выданне Лаўрышаўскага Евангелля

Наша Слова

Папулярнае на сайце
Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця
Мова

Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця

Каст 9th, 202526
Беларус Лявон Анацка на дыстанцыі 100 міль маратона Mighty Mosquito у ЗША
Спорт

Беларус Лявон Анацка на дыстанцыі 100 міль маратона Mighty Mosquito у ЗША

жнів 6th, 201918
Паэту Васілю Жуковічу – 85
літаратура

Паэту Васілю Жуковічу – 85

Верас 27th, 202416
ПАЙШОЎ З ЖЫЦЦЯ  ЮРЫ НАГОРНЫ
ТБМ

ПАЙШОЎ З ЖЫЦЦЯ ЮРЫ НАГОРНЫ

ліп 31st, 202016