• Навіны
  • Грамадства
  • Мова
  • ТБМ
  • Культура
  • Навука
  • Выданні
  • Спорт
  • У свеце
  • Відэаслова
Наша Слова штодзень
  • 16 студзеня 2021
  • Пра нас
  • Кантакты
  • Рэкламадаўцу
Наша Слова штодзень
  • Навіны
  • Грамадства
  • Мова
  • ТБМ
  • Культура
  • Навука
  • Выданні
  • Спорт
  • У свеце
  • Відэаслова
Share
You are reading
Раённы конкурс традыцыйных страў “Спазнай смак сваёй кухні” адбыўся ў аграгарадку Беліца

Раённы конкурс традыцыйных страў “Спазнай смак сваёй кухні” адбыўся ў аграгарадку Беліца

25 лютага 2019, 19:57 Грамадства 6
Раённы конкурс традыцыйных   страў “Спазнай смак сваёй кухні” адбыўся ў аграгарадку Беліца

Раённы конкурс традыцыйных страў “Спазнай смак сваёй кухні”  ўдала ўпісаўся ў канцэпцыю вывучэння лакальнай культуры Лідчыны. Чацвёрты па ліку прайшоў у мінулую нядзелю ў аграгарадку Беліца. Сюды з’ехаліся работнікі ўсіх устаноў культуры раёна. На гэты раз рыхтавалі вясельныя стравы 20-х – 60-х гадоў мінулага стагоддзя, пасля дэгустацыі якіх, і гледачы, і журы атрымалі асалоду. Немагчыма было ўстаяць перад каўбаскамі гаспадынь з Бердаўкі, Першамайска, Пескаўцаў. Запечанымі скабкамі гудскіх гаспадынь і фаршыраванай  рыбай беліцкіх. Апетытна выглядала мясное асарці ваверскіх гаспадынь і тварожны сыр ходараўскіх. Духмянасцю і разнастайнасцю прываблівалі бульбяныя стравы. Сваеасаблівай грацыёзнасцю вылучаліся вясельныя пірагі, якія прыгатавалі крупаўскія, пескаўскія, ганчарскія, дзітвянскія гаспадыні.

Акрамя страваў кожная вёска прадстаўляла па-мастацку аформленыя рэцэпты, і калі на першым  конкурсе былі спробы падаць рэцэпт не па-беларуску, то сёлета ўсё было на роднай мове.

Па-беларуску гучалі і вясельныя показкі, прыказкі, пажаданні, віншаванні і песні. Пры гэтым нічога не паўтаралася, што яшчэ раз паказала багацце нашага вясельнага фальклору. Калектывы з Дворышча і Ваверкі выканалі песні на віленскім дыялекце польскай мовы, які тут абсалютна ўсім зразумелы. А пасёлак Першамайскі, які не можа пахваліцца народнымі традыцыямі глыбокай даўніны, бо быў заснаваны толькі пасля вайны прадставіў як бы гарадскія песні і строі 60-х гадоў, але і гэтыя песні былі па-беларуску.

Усе прысутныя засталіся задаволены ад прадстаўленага фальклорным гуртом “Талер” тэатралізаванага абраду “Вяселле”. У выніку, пераможцамі сталі: першае месца ў філіяла “Ваверскі Дом культуры”, другое ў філіяла “Першамайскі Дом культуры”, трэцяе – філіял  “Беліцкі Дом культуры”.

Прэзентацыі традыцыйных страў папярэднічаў тэатралізаваны абрад “Вяселле”, які прадставіў фальклорны калекттыў “Талер” Аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры. Таксама ўразіла рэтра-выстава вясельных сукенак мінулага стагоддзя, выстава вырабаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, майстар-клас па вырабу вясельных бутаньерак, майстар-клас па побытавых танцах.

Дзяржаўная ўстанова “Лідскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці” вядзе вельмі актыўную работу па адраджэнні, захаванні і папулярызацыі народных традыцый, матэрыяльнай і нематэрыяльнай спадчыны, што безумоўна станоўча адбіваецца на агульнай атмасферы ў раёне, робячы яе сапраўды беларускай.

Наш кар.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Свята Дня Незалежнасці
Грамадства

Свята Дня Незалежнасці

18 жніўня 2019, 21:5222
Прыйшоў час беларускай сімволікі, прыйдзе час і беларускай мовы
Грамадства

Прыйшоў час беларускай сімволікі, прыйдзе час і беларускай мовы

10 лістапада 2020, 20:4921
З калядамі!
Культура

З калядамі!

7 студзеня 2019, 10:0620
"Такі вядомы і такі просты…"
Культура

"Такі вядомы і такі просты…"

4 студзеня 2021, 23:3519
Далучайцеся да нас