“Незалежнасць – гэта…” У Віцебску напісалі агульнанацыянальную дыктоўку – фота
Дыктоўку піша Барыс Хамайда/vitebskspring.org
Больш за 70 віцяблян у Міжнародны дзень матчынай мовы напісалі агульнанацыянальную дыктоўку. У якасці тэксту для дыктоўкі сёлета выбралі ўрывак зь вядомага эсэ Уладзімера Арлова “Незалежнасьць – гэта…”