Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Парламент Эстоніі дазволіў жаніцца, разводзіцца і атрымліваць спадчыну па відэасувязі з натарыусам

Парламент Эстоніі дазволіў жаніцца, разводзіцца і атрымліваць спадчыну па відэасувязі з натарыусам

31 студзеня 2019, 09:08 Грамадства, Культура, Навіны, У свеце 23
Парламент Эстоніі дазволіў жаніцца, разводзіцца і атрымліваць спадчыну па відэасувязі з натарыусам

Эстонскі парламент зацвердзіў папраўкі ў закон, які дазваляе здзяйсняць пэўныя віды натарыяльных дзеянняў без фізічнай прысутнасці кліента, выкарыстоўваючы відэасувязь, паведамляе ERR.

У заканадаўства ўводзіцца новы від натарыяльнага пасведчання: відэа-мост паміж натарыусам і кліентам. Кліенту больш не трэба будзе фізічна сустракацца з натарыусам.

Дзякуючы відэасувязі будзе магчымасць падаваць заявы на шлюб або яго скасаванне, уступленне ў спадчыну або адмову ад яе, завяраць даверанасці і г.д.

Для дыстанцыйнага завярэння Натарыяльнай палатай распрацавана спецыяльная праграма. Увайсці ў яе можна з дапамогай ID-карты, электроннага пасведчання асобы або электроннага пасведчання асобы электроннага рэзідэнта.
https://nn.by/?c=ar&i=224493

 

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Дажынкі ў Бераставіцы
Грамадства

Дажынкі ў Бераставіцы

11 кастрычніка 2022, 16:2015
Дом, які ацалеў дзякуючы Багдановічу. Новае падарожжа Зьмітра Бартосіка — у расейскі Яраслаўль
Грамадства

Дом, які ацалеў дзякуючы Багдановічу. Новае падарожжа Зьмітра Бартосіка — у расейскі Яраслаўль

10 снежня 2018, 09:0314
Смак роднае мовы
Мова

Смак роднае мовы

23 студзеня 2019, 15:1114
У роднай школе
літаратура

У роднай школе

17 мая 2026, 09:4614
Далучайцеся да нас