Home
Мова

Тур Таццяны Грыневіч-Матафонавай па Лідчыне

Тур Таццяны Грыневіч-Матафонавай па Лідчыне

16 і 17 студзеня выдатная беларуская спявачка, папулярызатарка беларускай літаратуры Таццяна Грыневіч-Матафонава наведвала Лідчыну Адбыліся адразу тры імпрэзы.

16 студзеня сп. Таццяна выступала на лідскіх курсах “Мова нанова”. Народу было не так многа, але атмасфера была вельмі свойская і ўтульная. Магчымасць пачуць галасы класікаў беларускай літаратуры і сучасных літаратараў, прыгожыя беларускія песні і майстар клас па беларускіх танцах “Свінні ў рэпу…”, “Грачанікі”, “Млын” і “Яблычак”. Гэта сапраўды быў клас, калі Таццяна, іграючы на скрыпцы бадзёрую танцавальную мелодыю, сама ж і вяла танец.

Курсы “Мова нанова”

Назаўтра 17 студзеня чароўная дзея паўтарылася ў Бердаўскай СШ Лідскага раёна і ў СШ № 13 г. Ліды.

Бердаўская СШ

13-я СШ

Гэтым адрозніваецца Лідчына, што тут пісьменнікі, паэты, артысты выступаюць пераважна перад моладдзю, сеюць зярняткі беларушчыны ў душах і сэрцах будучых гаспадароў Беларусі. І па тым, як дзеці слухаюць, наколькі ім цікава ўсё, што гаворыцца і паказваецца, можна смела гаварыць, што нічога намі не згублена, нічога не страчана, наш народ – на шляху станаўлення паўнавартаснай беларускай нацыі. У той жа Бердаўцы, калі б не абмяжоўваць час, то імпрэза магла б ісці не адну гадзіну.

Больш складана дайсці да гарадскіх школаў, і вось імпрэза ў школе № 13 прайшла, значыць можна ісці і ў іншыя школы. Пабольш бы толькі такіх самаахвярных энтузіястаў, як Таццяна Грыневіч-Матафонава.

Яраслаў Грынкевіч.

Previous article У Гародні завяршаецца рэканструкцыя філармоніі
Next article Паэт Граніт з вёскі Зачэпічы

Станіслаў Суднік

Папулярнае на сайце
Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця
Мова

Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця

Каст 9th, 202526
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

крас 18th, 202516
ПАЙШОЎ З ЖЫЦЦЯ  ЮРЫ НАГОРНЫ
ТБМ

ПАЙШОЎ З ЖЫЦЦЯ ЮРЫ НАГОРНЫ

ліп 31st, 202016
Беларус Лявон Анацка на дыстанцыі 100 міль маратона Mighty Mosquito у ЗША
Спорт

Беларус Лявон Анацка на дыстанцыі 100 міль маратона Mighty Mosquito у ЗША

жнів 6th, 201915