Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Паэт Граніт з вёскі Зачэпічы

Паэт Граніт з вёскі Зачэпічы

25 студзеня 2019, 11:19 Грамадства, Культура, Мова, Навіны 112
Паэт Граніт з вёскі Зачэпічы

У заходнебеларускага паэта Івана Івашэвіча з вёскі Зачэпічы Дзятлаўскага раёна было два псеўданімы: Пятрусь Граніт і Мацей Гвозд.

Часцей за ўсё ён карыстаўся псеўданімам Пятрусь Граніт. Пад гэтым псеўданімам і апублікаваў Іван Івашэвіч свае першыя вершы ў “Беларускай газеце” 10 лістапада 1933 года. Гэта верш “Прывітанне”, у якім аўтар шчыра вітаў газету і верш “Мужыцкая восень”. Ён гучаў так: З палёў даўно сабралі Збажыну мужыкі, І па вясковых далях Цяпер грымяць такі. З братвы мужыцкай, шэрай Бязмежна кожны рад, Што хлеба сціплай мерай Мо хопіць да Каляд. Праходзяць дні без мовы, І толькі вецер дзьме, Сустрэчны гімн суровай Складаючы зіме. Далёка ў небным полі Крык жураўлёў замоўк, А над мужыцкай доляй Завые сёння воўк. У гэтым самым нумары “Беларускай газеты” у рубрыцы “Гутарым” напісана, што ў рэдакцыі газеты сабралася “ладная куча Вашых вершаў”. Рэдакцыя раіць паэту з Дзятлаўшчыны сур’ёзна працаваць над сваімі вершамі, бо “верш – гэта стройная сугучнасць вобразаў і музыкальнасці, гэта адзінства вобразаў і формы”.

Чытай больш на: https://www.racyja.com/kultura/paet-granit-z-vyoski-zachepichy/

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
З літаратурнай спадчыны. Першы пераклад "Слуцкіх ткачых" на польскую мову
літаратура

З літаратурнай спадчыны. Першы пераклад "Слуцкіх ткачых" на польскую мову

11 студзеня 2025, 05:0618
Гісторыя Магілёшчыны Магілёў. Замкавая гара, або "Магіла Льва"
Навука

Гісторыя Магілёшчыны Магілёў. Замкавая гара, або "Магіла Льва"

29 чэрвеня 2021, 22:4715
20 незвычайных фактаў пра Ніла Гілевіча
Грамадства

20 незвычайных фактаў пра Ніла Гілевіча

1 кастрычніка 2018, 14:4915
Прэзентацыі "Новага замка" і "Ятранкі" на Дзятлаўшчыне
Культура

Прэзентацыі "Новага замка" і "Ятранкі" на Дзятлаўшчыне

18 мая 2021, 09:0515
Далучайцеся да нас