Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Манаграфія пра мястэчкі

Манаграфія пра мястэчкі

2 студзеня 2019, 17:28 Выданні 105
Манаграфія пра мястэчкі

У выдавецтве “Беларуская навука” выйшла кніга нябожчыка сп. Юрыя Бохана пад назвай “Мястэчкі і працэсы ўрбанізацыі на землях Беларусі ў ХV-XVII ст. ст. Наклад манаграфіі 200 асобнікаў. Рэцэнзентамі кнігі з’яўляюцца прафесары Ігар Марзалюк і Валянцін Голубеў. Укладальнік – кандыдат гістарычных навук – М. Волкаў. Нажаль аўтар кнігі памёр 13 сакавіка 2017 года…
Асноўную частку выдання складае кандыдацкая дысертацыя Юрыя Мікалаевіча Бохана “Мястэчкі вярхоўяў Віліі і Нёманскай Бярэзіны ў ХV-XVII ст. ст. (па археалагічных і пісьмовых крыніцах), якая была абаронена ў 1994 г., але да гэтага часу не дачакалася публікацыі. У ёй на матэрыяле рэгіёна разглядаюцца мястэчкі, як адна з найважнейшых форм урбаністычных паселішчаў, што спрыялі гаспадарчаму развіццю навакольных зямель! У астатняй частцы кнігі сабраны апублікаваныя артыкулы сп. Бохана па праблеме ўрбаністкі.
Манаграфія разлічана на прафесійных гісторыкаў, выкладчыкаў, студэнтаў, і ўсіх, хто цікавіцца гісторыяй ВКЛ і Беларусі. Кнігу можна набыць у сталічнай краме “Акадэмкніга” ўсяго за 12 рублёў.
Аляксей Шалахоўскі,
гісторык культуры.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
У дзіцячым садку № 34 г. Ліды
Мова

У дзіцячым садку № 34 г. Ліды

1 красавіка 2026, 18:5918
Слуцкі збройны чын - 100 гадоў
Грамадства

Слуцкі збройны чын - 100 гадоў

9 снежня 2020, 00:3416
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

18 красавіка 2025, 15:0015
Свой край вывучай. ВЯРТАННЕ  З  НЯБЫТУ
Культура

Свой край вывучай. ВЯРТАННЕ З НЯБЫТУ

28 кастрычніка 2019, 18:5315
Далучайцеся да нас