• Навіны
  • Грамадства
  • Мова
  • ТБМ
  • Культура
  • Навука
  • Выданні
  • Спорт
  • У свеце
  • Відэаслова
Наша Слова штодзень
  • 18 мая 2022
  • Пра нас
  • Кантакты
  • Рэкламадаўцу
Наша Слова штодзень
  • Навіны
  • Грамадства
  • Мова
  • ТБМ
  • Культура
  • Навука
  • Выданні
  • Спорт
  • У свеце
  • Відэаслова
Share
You are reading
“Чырвоны касцёл нас вітае абдымкам ахоўным”

“Чырвоны касцёл нас вітае абдымкам ахоўным”

12 снежня 2018, 08:34 Грамадства 10
“Чырвоны касцёл нас вітае абдымкам ахоўным”

Урачыстасць, прысвечаная 108-ай гадавіне асвячэння касцёла Святых Сымона і Алены, была адзначана каталіцкай супольнасцю 25 лістапада ў дзень Пана Езуса Хрыста – Валадара Сусвету.

На свята ў Менск прыбыў біскуп Казімір Вялікаселец, які ў гэты дзень удзяліў сакрамант канфірмацыі дзясяткам маладых людзей.

Вечарына, прысвечаная памятнай даце асвячэння Чырвонага касцёла “Вы святую веру захавалі…”, адбылася ў бібліятэцы імя А. Міцкевіча. Прывітальнае слова гасцям бібліятэкі сказаў біскуп Казімір Вялікаселец. Прадстаўляючы яго, кс. Уладзіслаў Завальнюк нагадаў, што ён пабудаваў сем храмаў.

– Радасць напаўняе нашыя сэрцы, бо мы гадаваліся ў часы, калі храмы былі зачыненыя. Я нарадзіўся ў Пружанскім раёне Берасцейскай вобласці. Калі мне было тры гады, касцёл зачынілі, а ксяндза забралі ў турму. Школьнае выхаванне, палітінфармацыі ў войску – усё было накіравана супраць веры. Нас выратавала вера бацькоў, хатні касцёл,- распавёў ён.

Біскуп узгадаў выпадак, калі генерал Шарль дэ Голь прыляцеў з візітам да Леаніда Брэжнева. Ён сказаў: “Я – католік і хачу ў нядзелю наведаць храм.” У Маскве ў той час не знайшлося каталіцкага святара. Генерал дэ Голь сеў на самалёт і паляцеў у Ленінград, каб прысутнічаць на святой імшы. Пра візіт Шарля дэ Голя распавёў будучаму біскупу на рэкалекцыях ленінградскі ксёндз.

– Нават прэзідэнты знаходзяць прыклады веры і маралі, – падсумаваў Яго Экселенцыя.

Працягнула імпрэзу паэтка і кіраўнік менскага літаратурна-музычнага аб’яднання “Галактыка” Кацярына Мяшкова.

Дакументальная стужка адкрыла цікавыя  факты, звязаныя з будаўніцтвам святымі.

На пачатку ХХ стагоддзя ў губернскім  Менску існавалі толькі два касцёлы. Фундатар святыні Эвард Вайніловіч замовіў праект польскаму архітэктару Томашу Паяздзерскаму з Варшавы. Завяршаў будаўніцтва архітэктар Генрых Гай. Матэрыял на будаўніцтва касцёла быў прывезены з Чанстахова, кожная цаглінка была загорнута ў паперу.

Уладзіслаў Трыпуз працягнуў аповед пра гісторыю касцёла Святых Сымона і Алены, які перажыў шмат драматычных момантаў.

21 лістапада 1910 года быў асвечаны касцёл Святога Сымона і Святой Алены, які стаў самым вялікім у горадзе і хутка атрымаў неафіцыйную назву “Чырвоны касцёл”. Храм асвячаў ксёндз Вітольд Чачот.  На ўрачыстасць прыбыў губернатар Якаў Эрдэлі.

Шмат выпрабаванняў перанёс касцёл у ХХ стагоддзі, але яму выпала важная роля стаць цэнтрам духоўнага жыцця Менска. У 1932 годзе касцёл быў зачынены. У 60-тыя гады храм хацелі знесці і на яго месцы збудаваць сучасны кінатэатр.

У савецкія гады ў касцёле знаходзіўся Дзяржаўны польскі тэатр БССР, пазней у ім быў створаны Дом кіно.

З 1989 г. ксёндз Уладзіслаў Завальнюк разам з вернікамі пачаў барацьбу за вяртанне народу каталіцкіх святынь у Менску  аднавіў і адкрыў каталіцкія парафіі ў Каралішчавічах, Чэрвені, Смалявічах, Раўбічах, Лагойску, Корані, Негарэлым і інш.

Каб вярнуць Чырвоны касцёл, вернікі праводзілі крыжовыя шэсці вакол будынка паўтары гады кожны вечар, а ў нядзелю – днём, пры любым надвор’і.

21 лістапада 1990 года, у дзень 80-годдзя касцёла, святыня была вернута прыхаджанам.

Вядоўца імпрэзы падкрэсліла, што з 90-тых гадоў касцёл стаў цэнтрам духоўнага і культурнага жыцця сталіцы, яго візітнай карткай. У ім штодня гучыць родная беларуская мова, захоўваецца духоўная спадчына продкаў. У бібліятэцы імя А. Міцкевіча захоўваецца 50.000 кніг з творамі нацыянальнай і сусветнай класікі. Словы сардэчнай падзякі прагучалі ў адрас пробашча Чырвонага касцёла ксяндза-каноніка Уладзіслава Завальнюка, які з пастырскай адданасцю і шчырым словам служыць Богу і людзям.

На імпрэзе прагучалі вершы, прысвечаныя Чырвонаму касцёлу, створаныя Каця-рынай Мяшковай, Эдуардам Граковічам, Алегам Жыдовічам, Ірынай Багдановіч.

Засявае Хрыстос

               дабрынёй Беларусь,

Яе бачаць

         крыштальнай крыніцай,

– стварыла кранальныя радкі Кацярына Мяшкова.

“Чырвоны касцёл нас вітае абдымкам ахоўным”,- напісала паэтка і перакладчыца Ірына Багдановіч.

На вечарыне адбылася прэм’ера песні, прысвечанай касцёлу. У ёй  былі выказаныя пачуцці многіх вернікаў:

У нашым касцёле

              ты знойдзеш сяброў,

Пан Бог адкрывае

                         ў сэрцах любоў,

Усіх навучае, каб добрымі былі,

І тое, што трэба

                      старанна рабілі.

 

У імпрэзе ўзялі ўдзел прадстаўнікі менскага літаратурна-музычнага аб’яднання “Галактыка”: паэтэса Кацярына Мяшкова, спявачка і пісьменніца Ірына Цуканава, музыка і паэт Афанасій Бацяноўскі; навукоўцы, паэты і пісьменнікі, сябры бібліятэкі імя Адама Міцкевіча, удзельнікі дзіцячай артстудыі “Неспадзянка” і музычнай групы Медыцынскай Палоніі Менска і Менскай вобласці.

Эла Дзвінская,

фота аўтара.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Актывісты ААСБМ імя Ф. Багушэвіча выступілі ў навучальных установах
Мова

Актывісты ААСБМ імя Ф. Багушэвіча выступілі ў навучальных установах

11 сакавіка 2022, 21:4320
Верны паслядоўнік навукова-асветніцкіх традыцый  Ф. Скарыны застанецца ва ўдзячнай памяці нашчадкаў
Грамадства

Верны паслядоўнік навукова-асветніцкіх традыцый Ф. Скарыны застанецца ва ўдзячнай памяці нашчадкаў

17 студзеня 2022, 21:5820
Народны паэт будзе ўшанаваны ў нацыянальнай скарбніцы
Навука

Народны паэт будзе ўшанаваны ў нацыянальнай скарбніцы

17 лютага 2022, 13:4619
“Наша слова” на паперы выйдзе не скора
Грамадства

“Наша слова” на паперы выйдзе не скора

11 мая 2022, 18:4519
Далучайцеся да нас