Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Бясплатны інтэрактыўны спэктакль “Кніганошы”

Бясплатны інтэрактыўны спэктакль “Кніганошы”

12 снежня 2018, 08:39 Грамадства, Культура, Мова, Навіны 90
Бясплатны інтэрактыўны спэктакль “Кніганошы”

Адна з самых непрабачальных памылак беларускага народу – нежаданьне вучыцца на прыкладах сваёй гісторыі. 19 – 20 ст з’яўляецца ці не самым насычаным этапам і для нас будзе вялікай ганьбай не прааналізаваць той шлях, якім наша краіна ійшла да нацыянальнага адраджэньня і аднаўленьня сваёй дзяржаўнасьці.

Пасля страты незалежнасьці ў канцы 18 ст наш народ спрабаваў адваяваць яе ў шматлікіх паўстаньнях, але ўсе яны былі жорстка задушаны. Ад роспачы многія людзі схіліліся ў бок нігілізму і яшчэ больш радыкальных метадаў – у 1882 ураджэнец Меншчыны Ігнат Грынявецкі забівае бомбай расейскага цара Аляксандра ІІ. На тэрыторыі расейскай імперыі нараджаюцца шматлікія рэвалюцыйныя арганізацыі, у якіх бралі ўдзел многія беларусы. Каб ўяўляць размах іх дзейнасьці, дастаткова згадаць, што на іх рахунку толькі за 1909-1911 г знаходзілася 33 генерал-губернатары, 7 генералаў і 16 граданачальнікаў, не ўлічваючы безліч забастовак і бунтаў. Але нягледзячы на іх “пасьпяховую” падрыўную дзейнасьць становішча народаў у расейскай імпэрыі толькі пагаршалася, уводзіліся новыя рэпрэсіі і абмежаваньні.

Разам з гэтым, вялікая частка беларускай інтэлігенцыі зрабіла стаўку на адукацыю і духоўнае адраджэньне, на выхаваньне новай эліты, якая ў далейшым здолела ўзяць на сябе адказнасьць і аднавіць нашу незалежнасьць. У канцы 19 ст на тэрыторыі Беларусі набывае вялікі распаўсюд сістэма падпольнага школьніцтва. У адной з такіх школаў навучаўся, напрыклад, наш класік Якуб Колас. Набіраюць абароты этнаграфічныя даследваньні, вывучэнне мовы і гісторыі Беларусі. Пачынаюць выходзіць падручнікі і газэты.

На мяжы 19-20 ст. узнікае яшчэ адзін унікальны феномен – ствараецца сетка падпольнага распаўсюду забароненай літаратуры, у якой было задзейнічана каля 3 тыс чалавек. Т.зв. “кніганошы” пераносілі праз мяжу кнігі, выдадзеныя на памежных тэрыторыях, для забесьпячэньня падпольных школаў і цэркваў. У’явіце сабе, што толькі за 1891-1903 у іх было канфіскавана каля 200 тыс кніг, а пранесена было ў дзясяткі разоў болей. Рух кніганошаў занесены ў сьпіс ЮНЭСКА як з’ява сусьветнай каштоўнасьці, а кожны год 16 сакавіка ў Літве сьвяткуецца Дзень кніганошы. Наш класік Уладзімір Караткевіч напісаў аповесьць, прысьвечаную гэтаму руху, а ў наступную сераду 12 сьнежня ў 19.00 мы ставім адмысловы інтэрактыўны спэктакль паводле гэтай навелы (падрабязна – па спасылцы ў каментах). Запрашаем усіх на бясплатны прэм’ерны паказ – давайце будзем разам шанаваць і ўзгадваць слаўныя моманты нашай гісторыі!

Опубликовано Mikalai Malaščonak Воскресенье, 9 декабря 2018 г.

 

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
У дзіцячым садку № 34 г. Ліды
Мова

У дзіцячым садку № 34 г. Ліды

1 красавіка 2026, 18:5918
Археолагі пра старажытны човен: Мы не чакалі, што гэта будзе такая вялікая знаходка!
Грамадства

Археолагі пра старажытны човен: Мы не чакалі, што гэта будзе такая вялікая знаходка!

9 лістапада 2018, 09:2817
Каля 20 школ па ўсёй краіне ўдзельнічаюць у "інавацыйным" праекце: у часткі навучэнцаў бяруць адбіткі пальцаў
Грамадства

Каля 20 школ па ўсёй краіне ўдзельнічаюць у "інавацыйным" праекце: у часткі навучэнцаў бяруць адбіткі пальцаў

21 снежня 2018, 12:0016
Тэксты для ХV Агульнанацыянальнай дыктоўкі. Анатоль Іверс.  ЁН АДКРЫЎ МНЕ БЕЛАРУСЬ
Мова

Тэксты для ХV Агульнанацыянальнай дыктоўкі. Анатоль Іверс. ЁН АДКРЫЎ МНЕ БЕЛАРУСЬ

9 лютага 2022, 22:2216
Далучайцеся да нас