Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Замежнікі з беларускай візай змогуць уязджаць на тэрыторыю Расеі

Замежнікі з беларускай візай змогуць уязджаць на тэрыторыю Расеі

4 снежня 2018, 16:18 Грамадства, Навіны, У свеце 21
Замежнікі з беларускай візай змогуць уязджаць на тэрыторыю Расеі

Замежнікі з беларускай візай змогуць уязджаць на тэрыторыю Расеі і знаходзіцца там на працягу ўсяго тэрміну яе дзеяння, заявіў журналістам 4 снежня начальнік дэпартамента па грамадзянстве і міграцыі МУС Беларусі Аляксей Бягун. Паводле яго слоў, аналагічныя правілы будуць дзейнічаць і для замежнікаў з расейскай візай у Беларусі. Гэта прадугледжана праектам беларуска-расейскага пагаднення аб узаемным прызнанні віз. Дакумент плануецца падпісаць у найбліжэйшы час. „Пагадненне прадугледжвае, што замежныя грамадзяне, якія маюць візу адной краіны, могуць уязджаць, выязджаць і знаходзіцца на тэрыторыі іншага боку на працягу тэрміну дзеяння візы. Для знаходжання на тэрыторыі Беларусі і Расеі не трэба будзе атрымліваць дзве візы — дастаткова будзе адной. Так званы „міні-Шэнген” без уніфікацыі візавых правілаў”, — сказаў Бягун. Пры гэтым, падкрэсліў ён, замежнікі, якія прыязджаюць у Беларусь у рамках бязвізавага рэжыму, для наведвання Расеі павінны будуць атрымліваць адпаведную візу. Бягун таксама паведаміў, што Менск настойвае, каб пагадненне аб узаемным прызнанні віз набыло моц да 20 мая 2019 года з улікам таго, што з гэтага часу пачынае дзейнічаць перыяд бязвізавага ўезду ў Беларусь для замежных грамадзян, якія маюць акрэдытацыю на II Еўрапейскія гульні. Паводле слоў Бегуна, расейскі бок у сувязі з дзеяннем дамовы паабяцаў зняць кантроль у сваіх аэрапортах на рэйсах з Беларусі, бо ў ім не будзе неабходнасці. Падрыхтаванае пагадненне таксама прадугледжвае інтэграцыю інфармацыйных рэсурсаў. „Мы будзем абменьвацца звесткамі пра перасячэнне мяжы, выдадзеныя візы, ануляваныя візы, дазволы на часовае альбо пастаяннае пражыванне”, — сказаў Бягун. БелаПАН

Чытай больш на: https://www.racyja.com/vandrouki/zamezhniki-z-belaruskaj-vizaj-zmoguts/

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Часопісу "Полымя" - 100 гадоў
літаратура

Часопісу "Полымя" - 100 гадоў

21 снежня 2022, 07:3124
Развітальнае падарожжа па роднай Дзятлаўшчыне
Грамадства

Развітальнае падарожжа па роднай Дзятлаўшчыне

12 студзеня 2021, 19:1419
Рэдактарам "Краязнаўчай газеты" прызначаны Максім Гальпяровіч
Выданні

Рэдактарам "Краязнаўчай газеты" прызначаны Максім Гальпяровіч

26 студзеня 2022, 08:5417
Змагар за беларускае слова і культуру пакінуў светлы ўспамін
Грамадства

Змагар за беларускае слова і культуру пакінуў светлы ўспамін

26 студзеня 2021, 21:0217
Далучайцеся да нас