Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Смак роднае мовы

Смак роднае мовы

30 лістапада 2018, 14:09 Мова 88
Смак роднае мовы

Аляксей Зарыцкі

Мова…

Мова,
Пявучая родная мова,
Ты – уладарка нявызнаных скарбаў.
Столькі значэнняў, гучанняў і фарбаў
Мае ў сабе тваё кожнае слова.
Іншае слова напоўнена плёскам
Хвалі дняпроўскай.
Іншае слова такое,
Што рэха лясное
У яго глыбінях затоена,
Ёсць і як мёд залатое, густое,
На травах яно духмяных настоена.
Ціха гучаць у мове маёй
Словы пяшчотныя,
Словы крынічныя,
Росныя.
Чуюцца ў ёй –
І грымотныя,
Зычныя.
Водгулле бітваў грознае.
Часам бывае – заззяе неспадзявана
Новаю зоркаю слова-абнова.
Колькі ў табе нявызнаных скарбаў схавана,
Мова мая,
Пявучая родная мова.

  • Tags
  • Аляксей Зарыцкі
  • Мова
Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Артыкулы па тэме
Смак роднае мовы
Наша Слова
Мова

Смак роднае мовы

29 студзеня 2019, 17:00 43
Смак роднае мовы
Наша Слова
Мова

Смак роднае мовы

11 студзеня 2019, 15:57 69
Смак роднае мовы
Наша Слова
Мова

Смак роднае мовы

21 лістапада 2018, 13:09 138
Папулярнае на сайце
Мова Нанова: Дзень роднай мовы. Тры гісторыі
Мова

Мова Нанова: Дзень роднай мовы. Тры гісторыі

4 сакавіка 2019, 19:4152
Навіны Германіі. Лаўрэш Леанід.  Яшчэ раз пра старыя лідскія вайсковыя могілкі
Гісторыя і краязнаўства

Навіны Германіі. Лаўрэш Леанід. Яшчэ раз пра старыя лідскія вайсковыя могілкі

26 чэрвеня 2025, 19:1048
У Гародні ўрачыста адзначылі 75-гадовы юбілей біскупа Аляксандра Кашкевіча
Грамадства

У Гародні ўрачыста адзначылі 75-гадовы юбілей біскупа Аляксандра Кашкевіча

1 кастрычніка 2024, 20:1847
Мова Нанова: тэма "1500 гадоў беларускіх дарог"
Мова

Мова Нанова: тэма "1500 гадоў беларускіх дарог"

14 сакавіка 2019, 13:3945
Далучайцеся да нас