Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
«Мне не да твару грым ружовай маскі…» Жэня Янішчыц

«Мне не да твару грым ружовай маскі…» Жэня Янішчыц

30 лістапада 2018, 13:56 Выданні, Грамадства, Культура, Мова, Навіны 59
«Мне не да твару грым ружовай маскі…» Жэня Янішчыц

Удар быў настолькі моцным, што зваліўшыся на зямлю, яна перакулілася яшчэ колькі метраў. У скалечаным целе яшчэ дыхала жыццё, але крычаць ад болю было немагчыма. Раздробленыя рэбры ўпіліся ў лёгкія. Кроў ішла горлам і першы лістападаўскі снег станавіўся чырвоным.

Хтосьці з суседзяў на вуліцы завапіў ад жаху. Больш трывалыя аператыўна выкліклі «хуткую». Відалыя фельчары з болем назіралі, як душа пакідае няшчасную: шанцаў у яе, выпаўшай з восьмага паверха аднаго з мінскіх дамоў 25 лістапада 1988 года, не было аніякіх.
 
27 лістапада 1988 года газета «Звязда» паведаміла пра сыход з жыцця члена КПСС, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі БССР і прэміі ЛКСМБ, члена прэзідыума праўлення Саюза беларускіх пісьменнікаў, члена Беларускага рэспубліканскага камітэта абароны міру, члена праўлення Беларускага таварыства дружбы і культурнай сувязі з замежнымі краінамі, дэпутата Савецкага раёна г. Мінска, паэтэсы Яўгеніі Іосіфаўны Янішчыц.

Менавіта яна і стала ахвярай страшэннага падзення. Аднак паводле савецка-камуністычнай традыцыі прычына смерці не раскрывалася: сціпла гаварылася, што Янішчыц «заўчасна памерла». Таму людзі, знаёмыя з паэтэсай асабіста, альбо з яе творчасцю, задавалі адвечныя пытанні: Што? Дзе? Калі? Што магло здарыцца з саракагадовай прыгожай жанчынай, якая па сваіх знешніх дадзеных магла супернічаць з многімі тагачаснымі айчыннымі і замежнымі зоркамі кіно і эстрады? Блізкія і сваякі ведалі, што ў Янічшыц меліся праблемы ў асабістым жыцці (развод, хвароба сына). Аднак, здавалася, яна ўсё пераадолела мужна («прайду быллём і церпкай лебядою»). Не было ў Янішчыц пытанняў і з вечнай бядою паэтаў і інтэлегенцыі — алкаголем.

Таму, калі прычына скону Яўгеніі стала вядомай, яе смерць імгненна абрасла байкамі і чуткамі. Каго толькі не вінавацілі! Былога мужа, нейкія злыя знешнія сілы, зайздроснікаў і нават усюдыіснага КДБ. Прыхільнікі апошняй версіі, тым не менш, прыводзілі, на іх думку, «жалезныя» аргументы: нібыта Янішчыц, якая мела магчымасць выезду за мяжу, магла патрапіць пад уплыў беларускай «нацыяналістычнай» дыяспары. У якасці рэчавага доказу дэманстравалі сумеснае фота Янішчыц і знакамітага на ўвесь света беларускага эмігранцкага спевака Міхаіла Забэйды-Суміцкага, казалі пра іх сумесную перапіску. 

Такі аргумент — прымітыў не толькі з боку здаровага сэнсу, але і такога банальнага факта, як спіс падпісантаў некралогу, прысвечанага Янішчыц. Сярод іх фігуравалі першыя камуністы рэспублікі (Анатоль Малафееў, Валерый Пячэннікаў, Пётр Краўчанка), члены Савета міністраў (Ніна Мазай), а таксама ўвесь афіцыйны літаратурны бамонд БССР.

Цікава, што беларускія савецкія ўлады дазволілі выказаць свае спачуванні апальнаму Алесю Адамовічу. Тым больш, што ён зусім нядаўна назваў Беларусь і Мінск «Вандэяй перабудовы», дзе сканцэнтраваны самыя кансерватыўныя сілы. 

Тады напрошваліся іншыя прычыны: няшчасны выпадак (выпадкова выпала, вешала бялізну на балконе) альбо наўмыснае самазабойства (працяглая дэпрэсія, выкліканая самымі рознымі абставінамі, у тым ліку і творчымі; сучаснікі Янішчыц у адзін голас сцвярджалі, што яна вельмі балюча ўспрымала крытыку сваіх вершаў і г.д.).

Як бы там ні было, трагічна-загадкавая смерць Янішчыц, безумоўна, выклікала рэзананс як у партыйна-дзяржаўных, так і ў вядучых літаратурных колах рэспублікі: сітуацыю, калі з балкона кідаюцца лаўрэаты дзяржаўных прэмій, нармальнай назваць ніяк нельга. 

У некралогу гаварылася, што творчасць Яўгеніі Янішчыц адрозніваецца высокай грамадзянскасцю, пранікнёнай любоўю да жыцця, чалавека і роднага краю, ёй уласціва глыбокае адчуванне трывог часу, а таксама кроўная знітаванасць з лёсам народа. Не ўсялякі паэт і літаратар заслугоўваў такіх панегірыкаў, а самой Янішчыц лёс ніяк не прадказваў кар’еру вершатворцы.
Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
ПЕЧКАМ-ЛАВАЧКАМ – 20
Культура

ПЕЧКАМ-ЛАВАЧКАМ – 20

6 снежня 2024, 07:3621
Я краінай сваёй ганаруся
Культура

Я краінай сваёй ганаруся

4 лютага 2025, 16:3118
Час прывёў на Парнас
літаратура

Час прывёў на Парнас

21 лютага 2025, 09:0418
ДРЭВА ЖЫЦЦЯ
Культура

ДРЭВА ЖЫЦЦЯ

29 сакавіка 2025, 08:0718
Далучайцеся да нас