Home
У свеце

Навіны Германіі. ГЕРМАНІЯ ПЕРАД НОВЫМІ ПРАБЛЕМАМІ

Навіны Германіі.  ГЕРМАНІЯ ПЕРАД НОВЫМІ ПРАБЛЕМАМІ

Да вынікаў выбараў ў Гесэне

Праз два тыдні пасля выбараў у зямельны парламент Баварыі на выбрчыя ўчасткі прыйшлі жыхары федэральнай зямлі Гесэн.

Гэтымі выбарамі завяршаецца пяцігадовы цыкл 2013-2018 гг., цягам якога прайшлі выбары ў зямельныя пар-ламенты ўсіх 16 федэральных земляў і двойчы (у 2013 і 2017 гг.) выбары ў Бундэстаг.

Нічога сенсацыйнага ў Гесэне не адбылося. Кожная з партый-суперніц атрымала прыблізна тую колькасць галасоў, якую прадказвалі ёй сацыёлагі. А сацыёлагі прадказвалі, што Хрысціянска-дэмакратычны саюз і Сацыял-дэмакратычная партыя зведаюць вялікія страты.

Поспех прадказвалі зялёным і права-папулісцкай Альтэрнатыве для Германіі. Зялёныя набралі 19,8 адсотка галасоў. Прырост у параўнанні з 2013 годам склаў 8,7 працэнта. Альтэрнатыва ў 2013 годзе дэбютавала і атрымала тады падтрымку толькі 4,1 працэнта гесэнскіх выбаршчыкаў. Учора ж за яе прагаласалі 13,1 адсотка грамадзян, якія прыйшлі на выбарчыя ўчасткі.

Можна сказаць, што і зялёныя, і Альтэрнатыва за-бралі галасы ў хадэкаў і эсдэкаў. У 2013 годзе за “чорных” (колер хрысціянскіх дэмакратаў) галасавалі 38,3 працэнта выбаршчыкаў, сёлета ім перавагу аддалі 27 адсоткаў грамадзян, якія ўзялі ўдзел у галасаванні. Чырвоныя (а дакладней – ружовыя) страцілі падтрымку 10,9 адсотка выбаршчыкаў: у 2013 г. яны набралі 30,7 працэнта галасоў, сёлета – 19,8 адсотка. Умацавалі свае пазіцыі таксама ліберальная Свабодная дэмакратычная партыя (СвДП) і Левая партыя.   

Калі  працэнты галасоў пераводзіць на колькасць мандатаў, то хадэкі атрымалі ў 137-асабовым ландтагу Гесэна 40 месцаў, а сацыял-дэмакраты і зялёныя – па 29. 19 крэслаў у зямельным парламенце будуць належаць прадстаўнікам Альтэрнатывы, 11 – “жоўтым” (ко-лер Свабоднай дэмакратычнай партыі) і 9 – Левай партыі.    

Вынікам выбараў у Гесэне стала тое, што старая – чорна-зялёная ўрадавая кааліцыя захаваецца. Хадэкі і зялёныя атрымалі роўна 69 мандатаў у ландтагу, што дазваляе ім зноў сфармаваць кабінет. (Адной з асаблівасцяў Гесэна з’яўляецца тое, што лідэрам зялёных і віцэ-прэм’ерам зямлі з’яўляецца Тарэк аль-Вазір, сын немкі і еменскага араба, грамадзянін Гер-маніі і Емена). Некаторыя ж назіральнікі лічаць, што для большай стабільнасці земельнага ўрада ў Гесэне патрэбная і можа скласціся “Ямайка” – трохпартыйная чорна-зялёна-жоўтая кааліцыя (такія колеры сцяга Ямайкі).

Выбарамі ў Гесэне практычна завяршылася перамена палітычнага ландшафту ў Германіі. Цяпер правая Альтэрнатыва для Германіі прадстаўлена ва ўсіх зямельных парламентах і ў Бундэстагу. Яна стала трэцяй палітычнай сілай у краіне, пасунуўшы зялёных, лібералаў ды Левую партыю і наступаючы на пяты сацыял-дэмакратам.

Многія назіральнікі лі-чаць, што выбары 14 кастрыч-ніка ў Баварыі, дзе хрысціянскія сацыялісты і сацыял-дэмакраты таксама панеслі страты, а таксама выбары ў Гесэне абвастрылі пытанне аб лідэры Хрысціянска-дэмакратычнай партыі. Раздаюцца галасы, што Ангеле Меркель пара ўжо пакінуць капітанскі масток. Прадказваюць таксама распад вялікай урадавай кааліцыі хадэкаў і эсдэкаў у Берліне і стварэнне “ямайкі” на федэральным узроўні (чорныя, зялёныя і жоўтыя маюць у Бундэстагу 393 з 709 месцаў).

Пакуль што не падобна на тое, што сацыял-дэмакраты хочуць выйсці з кабінета Ангелы Меркель. Іх лідарка Андрэа Налес па выніках выбараў у Гесэне наракае на кааліцыю, але разам з тым хоча яе захаваць, бо лічыць выхад з альянсу небяспечным. Небяспека ж палягае ў тым, што фармаванне новага, трохпартыйнага, ураду Германіі можа зацягнуцца і нават скончыцца няўдачай, а гэта з неабходнасцю прывядзе да новых парламенцкіх выбараў, на якіх, як прадказваюць сацыёлагі, і сацыял-дэмакраты, і хрысціянскія дэмакраты пацерпяць істотныя страты. Калі раней у Германіі дамінавалі гэтыя дзве палітычныя плыні, то цяпер такой гарантыі няма. Германіі могуць пагражаць частая змена кабінетаў і перафарматаванне ўрадавых кааліцый, як гэта некалі было ў Італіі.

Анатоль Сідарэвіч.

Previous article Saint Laurent дрэннаму не навучыць.
Next article Старое пахаванне. Як захаваць памяць продкаў?

Станіслаў Суднік

Папулярнае на сайце
Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!
Грамадства

Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!

Май 2nd, 202116
У Менску прэзентавалі кнігу “Леанід Дайнека. Выбраныя творы”
Выданні

У Менску прэзентавалі кнігу “Леанід Дайнека. Выбраныя творы”

Ліст 28th, 201816
Чым жыве гурт “Троіца” пасля выхаду альбома “Цар-Агонь”
Грамадства

Чым жыве гурт “Троіца” пасля выхаду альбома “Цар-Агонь”

сак 28th, 201915
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

крас 18th, 202515