Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Выстава «Аляксандр Штурман. Мастак у падарожжы» ў Менску

Выстава «Аляксандр Штурман. Мастак у падарожжы» ў Менску

14 лістапада 2018, 11:18 Грамадства, Культура, Навіны, У свеце 16
Выстава «Аляксандр Штурман. Мастак у падарожжы» ў Менску

З 23 лістапада 2018 года па 7 студзеня 2019 года ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь будзе экспанавацца выстава «Аляксандр Штурман (1869–1944). Мастак у падарожжы» з калекцыі Падляшскага музея ў Беластоку (Рэспубліка Польшча), арганізаваная сумесна з Польскім Інстытутам у Менску. Выстава пазнаёміць гледача з творчасцю Аляксандра Штурмана – беспадстаўна забытага, таленавітага і ўнікальнага майстра, «мастака-вандроўцы», як называў яго сябар і паплечнік, рускі жывапісец Аркадзь Рылоў. Адной з вядучых тэм у творчасці Аляксандра Штурмана з’яўляецца еўрапейская архітэктура. Яго карціны – гэта свайго роду «паштоўкі з вандровак», на якіх мастак адлюстраваў зменлівую на працягу дня атмасферу месцаў, якія ён наведваў. Большасць падарожжаў Штурман ажыццявіў у 1905–1911, затым у 1923–1932 гадах. Ён наведаў Англію, Францыю, Італію, Бельгію і Нідэрланды. Шмат вандраваў па Польшчы. Асабліва мастак любіў Венецыю, Сіену, Ратэрдам, а ў Польшчы – Казімеж-Дольны і Закапанэ. Як і імпрэсіяністы, Штурман не клапаціўся аб філасофскіх праблемах у сваіх творах, лічачы, што ідэю, пададзеную ў карціне, кожны глядач расшыфроўвае індывідуальна, у залежнасці ад сваіх асаблівасцей успрымання. Першараднае значэнне для Штурмана меў колер. Мастак быў непераўзыдзеным каларыстам, любіў працаваць на адкрытым паветры.  Выстава «Аляксандр Штурман (1869–1944). Мастак у падарожжы» з калекцыі Падляшскага музея ў Беластоку прадставіць больш за сто жывапісных твораў майстра, створаных у розныя гады, якія адлюстроўваюць самыя разнастайныя грані яго таленту. Гэта пераважна пейзажы – віды Польшчы, Італіі, Літвы, упадабаных месцаў шматлікіх падарожжаў жывапісца, а таксама нацюрморты і партрэты. Збор твораў Аляксандра Штурмана ў Падляшскім музеі ў Беластоку – самая вялікая музейная калекцыя работ мастака як у Польшчы, так і ў свеце. Калекцыя была перададзена ў Беласток у 1987 годзе з Нацыянальнага музея ў Варшаве як частка творчай спадчыны жывапісца. Акрамя Падляшскага музея ў Беластоку творы Штурмана захоўваюцца ў калекцыі Мастацкага музея ў Лодзі і лодзінскай Ваяводскай пракуратуры. У 2013–2015 гадах дзякуючы супрацоўніцтву Падляшскага музея ў Беластоку з Музеем палаца Караля Яна III у Вілянуве і фінансавай падтрымцы Міністэрства культуры і нацыянальнай спадчыны было адрэстаўрыравана 120 твораў Штурмана з беластоцкага збору. У 2016–2017 гадах выстава «Аляксандр Штурман (1869–1944). Мастак у падарожжы» экспанавалася ў Падляшскім музеі ў Беластоку і ў Палацы Тышкевічаў Тракайскага нацыянальнага гістарычнага парку ў Літве.

Чытай больш на: https://www.racyja.com/kultura/vystava-alyaksandr-shturman-mastak-u-p/

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
20 незвычайных фактаў пра Ніла Гілевіча
Грамадства

20 незвычайных фактаў пра Ніла Гілевіча

1 кастрычніка 2018, 14:4916
ДОБРЫЯ КНІГІ - У ДОБРЫЯ РУКІ
ТБМ

ДОБРЫЯ КНІГІ - У ДОБРЫЯ РУКІ

1 чэрвеня 2021, 07:0716
Гарбуз- цудоўны суперфуд
Грамадства

Гарбуз- цудоўны суперфуд

31 кастрычніка 2018, 00:2416
У 1921г. 30 кастрычніка пачаў працаваць БДУ.
Грамадства

У 1921г. 30 кастрычніка пачаў працаваць БДУ.

30 кастрычніка 2018, 13:4815
Далучайцеся да нас