Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
У Стоўбцах адбылося грамадскае абмеркаванне: “Стоўбцы – 425. Як нам святкаваць Дзень горада?”

У Стоўбцах адбылося грамадскае абмеркаванне: “Стоўбцы – 425. Як нам святкаваць Дзень горада?”

30 кастрычніка 2018, 12:53 Грамадства, Культура, ТБМ 14
У Стоўбцах адбылося грамадскае абмеркаванне: “Стоўбцы – 425. Як нам святкаваць Дзень горада?”

Горад Стоўбцы ўпершыню адсвяткаваў свой Дзень горада толькі ў 2018 годзе. Раней, нефармальным святам горада было 2 ліпеня – Дзень вызвалення ад нямецка-фашыстоўскіх захопнікаў, але сам дзень не меў аніякіх згадак пра гісторыю горада, акрамя самога факту прыходу савецкай арміі. Дзякуючы праведзенай канферэнцыіі НАН ў Стоўб-цах, а потым і адпаведнаму рашэнню мясцовага Савета дэпутатаў было вырашана, што дата заснавання – 20 чэрвеня 1593 года і адзначаць Дзень горада на бліжэйшыя выходныя ад гэтай даты. На гэты год прыпала дата – 23 чэрвеня.

Свята сабрала небыва-лую колькасць наведвальнікаў і па праведзенай апытанцы большасці жыхароў свята прыйшлося да спадобы. У той жа момант такія аспекты, як фармат правядзення, канцэптуальнае аформленне, а таксама няведанне жыхарамі гістарычных перадумоў свята, прывялі да неабходнасці абмеркаваць: “Як і якім чынам нам адзначаць наступнае свята горада?”.

 

Каб абмеркаваць вынікі праведзенага свята, 19 верасня ў Стаўбцоўскай дзіцячай бібліятэцы імя Якуба Коласа, адбылося грамадскае абмеркаванне: “Стоўбцы 425. Як нам святкаваць Дзень горада?”. Ініцыятарамі абмеркавання сталі Таварыства беларускай мовы г. Стоўбцы і дэпутат палаты прадстаўнікоў спн. Алена Анісім. Удзел у мерапрыемстве прынялі жыхары горада, начальніца аддзела па ідэалогіі і справах моладзі спн. Святлана Жыбуль, гісторыкі, краязнаўцы і простыя жыхары горада.

Каб распавесці пра свой досвед правядзення гарадскіх фестываляў быў запрошаны сп. Уладзімір Булаўскі, каардынатар кампаніі “Будзьма” па Віцебскай вобласці, прамоўтар і мэнаджар розных музыкальных груп і канцэртаў, арганізатар шматлікіх імпрэзаў, падзей, вядоўца, чалец гарадскога камітэта па падрыхтоўцы Дня горада Віцебск.

Спадар Уладзімір вельмі цікава і грунтоўна расказаў і паказаў якім чынам адбываецца ўзаемадзеянне культурніцкіх грамадскіх арганізацый і гарадскіх уладаў горада Віцебска. Як пры дапамозе грамадства складаюцца праграмы святкавання гарадскіх святаў.

У выніку дыскусіі былі абмеркаваны і выказаны наступныя парады і ідэі:

 – Так ці інакш упісваць міфалогію і вобраз Нёмана ў свята горада, бо менавіта гэтая рака ёсць пачатак горада. Увасобіць віціну, як сімвал горада, што змяшчаецца на гарадскім гербе;

– Неабходна і надалей прасоўваць стварэнне краязнаўчага музея, які б мог узяць на сябе частку адказнасці за такое мерапрыемства надалей;

– Прадставіць месца для выступу сучасных стаўпецкіх гуртоў, да прыкладу Rosy;

– Распачынаць працу ў падрыхтоўцы да свята з распрацоўкі канцэпцыі. Яна мо-жа быць датычна якой-небудзь адной тэматыкі ці эпохі гісторыі г. Стоўбцы, ці ствараць занальнасць у адпаведнасці з гісторыяй горада;

– Мяс-цовай філіі ТБМ ўвайсці ў склад арганізацыйнага камітэта, дзе прапанаваць правядзенне “Кірмашу праектаў” для жыхароў горада.

 

Дэпутат спн. Алена Анісім праінфармавала ўсіх аб тым, што ў ліпені 2019 года пройдзе канфэрэнцыя па мовазнаўстве ў Стоўбцах, і аб неабходнасці скарыстаць яе для падрыхтоўкі і распрацоўкі мясцовых адметнасцяў.

Крыніца: Фэйсбук “Таварыства беларускай мовы. Стоўбцы”

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Выйшаў Гарадзенскі перакідны краязнаўчы каляндар на 2022 год
Выданні

Выйшаў Гарадзенскі перакідны краязнаўчы каляндар на 2022 год

28 снежня 2021, 23:2331
Зварот ТБМ да бацькоў
ТБМ

Зварот ТБМ да бацькоў

1 чэрвеня 2021, 07:0927
30 гадоў першай беларускай паштовай марцы
Культура

30 гадоў першай беларускай паштовай марцы

24 сакавіка 2022, 22:5327
Навіны Германіі. Эрдынг: з 2024 года ўсе аўтобусы на электрычнасці
У свеце

Навіны Германіі. Эрдынг: з 2024 года ўсе аўтобусы на электрычнасці

10 жніўня 2022, 19:4026
Далучайцеся да нас