Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
За гады незалежнасці рэстаўратары ўзнялі Лідскі замак

За гады незалежнасці рэстаўратары ўзнялі Лідскі замак

25 жніўня 2018, 10:12 Навука, ТБМ 12
За гады незалежнасці рэстаўратары ўзнялі Лідскі замак

У жніўні заняткі гістарычнай школы ТБМ былі прысвечаны Лідзе і Лідскаму замку.

8 жніўня на лекцыю Алега Трусава на тэму “Ліда. Горад”, якая прайшла ў офісе ТБМ, прыйшло два дзясяткі чалавек. Акрамя лекцыі былі паказаны фільмы Алеся Краўцэвіча (тэлеканал Белсат з серыі “Загадкі беларускай гісторыі” “Горад Ліда. Родам з Вялікага Княства” і “Лідскія касцёлы – ад велічы да заняпаду”).

9 жніўня Алег Анатольевіч Трусаў прачытаў лекцыю “Ліда. Замак” і пазнаёміў наведвальнікаў з дзвюмя дакументальнымі стужкамі.

Цікава, што навуковая кар’ера маладога археолага пачыналася менавіта ля муроў Лідскага замка.

– Калі я пачынаў раскопкі, то не думаў, што праз 30 гадоў замак будзе стаяць, – кажа навуковец.

У стужцы доктара гістарычных навук Алеся Краўцэвіча адлюстраваны факты з мінуўшчыны старадаўняй фартэцы.

Будаўніцтва замка было пачата ў 1323 г. вялікім князем ВКЛ Гедымінам. Замак будаваўся на насыпным пясчаным узгорку, акружаным берагамі рэк Лідзея і Каменка, і ровам, які злучаў гэтыя рэкі з поўдня і аддзяляў замак ад горада.

Верагодна, што менавіта адсюль у 1410 годзе на Грунвальдскую бітву выпраўлялася Лідская харугва. У 1422 годзе ў Лідскім замку святкавалася вяселле караля Уладзіслава Ягайлы і Сафіі Гальшанскай, якая стала маці каралёў дынастыі Ягелонаў.

За сваю гісторыю замак вытрымаў мноства бітваў і аблог. У XVIII ст. ён страціў сваё стратэгічнае значэнне і пачаў паступова разбурацца.

У 1891 г. цэнтральная частка горада Ліда моцна пацярпела пры пажары, і камяні з паўднёва-заходняй вежы і часткі заходняй сцяны замка былі выкарыстаны для аднаўлення будынкаў, што пацярпелі ад агню. У 1920-я гады пачалася кансервацыя замка, якая завяршылася ў 1982 г.

Археалагічныя даследаванні тут праводзілі Міхась Ткачоў, Алег Трусаў і Алесь Краўцэвіч. Рэстаўрацыйныя працы вяліся па праекце архітэктара Сяргея Багласава пры падтрымцы стар-шыні Лідскага гарвыканкама Уладзіміра Логаша (1969-1980).

У 1982 годзе была зроблена поўная кансервацыя Лідскага замка. Затым два дзесяцігоддзі вяліся (з перапын-камі) рэстаўрацыйныя работы. Маштабная рэстаўрацыя зам-ка была праведзена ў 2010 г. З 2006 года замак стаў цэнтрам рыцарскіх фэстаў.

Кіна-стужка па сцэнары і з каментарамі Алега Трусава зацікавіла гасцей сядзібы найбольш.

У верасні заняткі гістарычнай школы будуць прысвечаны Наваградку і Любчы. Наведаць іх змогуць усе, каго захапляюць вандроўкі ў мінулае.

Э. Оліна.

 

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
"ВЕРАСЕНЬ" выйшаў на Замкавы гасцінец
Культура

"ВЕРАСЕНЬ" выйшаў на Замкавы гасцінец

13 чэрвеня 2026, 17:0720
Тракельскі санктуарый наведаў новапрызначаны Апостальскі нунцый
Грамадства

Тракельскі санктуарый наведаў новапрызначаны Апостальскі нунцый

26 ліпеня 2025, 09:4016
На Паўночных могілках у Менску адкрылі помнік акадэміку Радзіму Гарэцкаму
Грамадства

На Паўночных могілках у Менску адкрылі помнік акадэміку Радзіму Гарэцкаму

18 ліпеня 2026, 21:4715
Чым жыве гурт “Троіца” пасля выхаду альбома “Цар-Агонь”
Грамадства

Чым жыве гурт “Троіца” пасля выхаду альбома “Цар-Агонь”

28 сакавіка 2019, 11:3715
Далучайцеся да нас