Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Зісер: Ліпай быў “зубрам” беларускай незалежнай журналістыкі

Зісер: Ліпай быў “зубрам” беларускай незалежнай журналістыкі

24 жніўня 2018, 16:51 Грамадства 38
Зісер: Ліпай быў “зубрам” беларускай незалежнай журналістыкі
Фото : БелаПАН / Сергей Балай

Раптоўную смерць заснавальніка інфармацыйнага агенцтва БелаПАН, журналіста і паэта Алеся Ліпая радыё Sputnik Беларусь пракаментаваў Юрый Зісер, заснавальнік і саўладальнік беларускага інтэрнэт-рэсурсу TUT.BY.

Беларуская журналістыка і паэзія панеслі чарговую цяжкую страту. У рэанімацыі адной з мінскіх бальніц на 53-м годзе жыцця 23 жніўня памёр заснавальнік інфармацыйнага агенцтва БелаПАН і сеткавага рэсурсу “Беларускiя навiны”, вядомы беларускі паэт Алесь Ліпай.

“Ён быў адным з “зуброў” беларускай незалежнай журналістыкі, яшчэ 27 гадоў таму ён стварыў інфармацыйнае агенцтва БелаПАН. Спадзяюся, што агенцтва будзе працаваць і далей. Ён пісаў вершы, лірыку. Гэта вялікая страта для медыя-прасторы Беларусі”, — сказаў Зісер.

Алесь Ліпай — выпускнік журналісцкага факультэта БДУ, працаваў карэспандэнтам газеты “Знамя юности”, быў першым карэспандэнтам “Радыё Свабода” ў Беларусі. Заснаваў першае ў краіне недзяржаўнае інфармацыйнае агенцтва ў 1991 годзе. Развітанне з журналістам і паэтам адбудзецца 26 жніўня ў Рудзенску.

Каментар Юрыя Зісера слухайце ў аўдыёзапісы радыё Sputnik Беларусь.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
У дзіцячым садку № 34 г. Ліды
Мова

У дзіцячым садку № 34 г. Ліды

1 красавіка 2026, 18:5920
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

18 красавіка 2025, 15:0019
Са святам, дарагія беларусачкі, з 8 сакавіка
Грамадства

Са святам, дарагія беларусачкі, з 8 сакавіка

7 сакавіка 2023, 15:0017
Касцёл на Беларусі прысвечаны Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса
Грамадства

Касцёл на Беларусі прысвечаны Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса

9 ліпеня 2024, 19:3216
Далучайцеся да нас