Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
У Зачэпічах адбылося другое свята паэзіі Гарадзеншчыны

У Зачэпічах адбылося другое свята паэзіі Гарадзеншчыны

23 жніўня 2018, 23:35 Культура, ТБМ 32
У Зачэпічах адбылося другое свята паэзіі Гарадзеншчыны

У суботу, 4 жніўня, у вёсцы Зачэпічы Дзятлаўскага раёна адбылося другое Гарадзенскае абласное свята беларускай паэзіі. Арганізатарамі культурніцкага мерапрыемства сталі Гарадзенскае аддзяленне Саюза беларускіх пісьменнікаў, Таварыства беларускай мовы і Дзятлаўскі гістарычна-краязнаўчы музей. Мерапрыемства было ўзгоднена з мясцовымі раённымі ўладамі. Вёска Зачэпічы на Дзятлаўшчыне – гэта радзіма трох заходнебеларускіх паэтаў Пятруся Граніта, Гарасіма Праменя і Васіля Струменя. Два гады таму грамадскія актывісты Дзятлаўшчыны начале з Валерыем Петрыкевічам устанавілі мемарыяльны камень памяці гэтых паэтаў. Тады і было вырашана штогод праводзіць абласное свята беларускай паэзіі. Сёлета на свята прыехалі літаратары з Гародні, Ліды, Наваградка, Слоніма, Дзятлава. Свята адкрыў і вёў пісьменнік са Слоніма Сяргей Чыгрын. Ён пачаў з паэтычных радкоў:

Прамень, Граніт і Струмень

Збіраюць нас на сустрэчы…

Каб вершы, хоць раз у дзень, Паслухалі нашы Зачэпічы…

Потым выступалі і чыталі свае паэтычныя творы Ала Петрушкевіч, Ала Нікіпорчык, Юрка Голуб, Мікола Канановіч, Станіслаў Суднік, Алена Абрамчык і іншыя паэ-ты Гарадзеншчыны. Барды Таццяна Матафонава, Сяргей Чарняк, Міхась Зюзюк,  аздаблялі паэзію беларускімі песнямі. Асабліва шчыра віталі ўсе прыгожую і таленавітую спявачку з Масквы Мілу Ражкову, якая цудоўна вы-канала “Паланез Агінскага” на словы Сяржука Сокалава-Воюша, песню “Цячэ вада ў ярок…” і песні расейскіх паэтаў у перакладзе на беларускую мову Алы Петрушкевіч. Шчырыя словы ў адрас гасцей і тых, хто завітаў на свята, казалі яго арганізатар – дзятлаўскі грамадскі актывіст Валеры Петрыкевіч, прафесар з Гародні Аляксей Пяткевіч, кіраўнік Гарадзенскага аддзялення Са-юза беларускіх пісьменнікаў Валянцін Дубатоўка.

Як ніколі моц-на былі прадстаўлены на свяце навакольныя арганізацыі ТБМ. Прысутнічалі: старшыня Гарадзенскай абласной арганізацыі ТБМ Віктар Парфёненка, старшыня Гарадзен-скай гарадской арганізацыі ТБМ Аляксей Пяткевіч, намеснік старшыні ТБМ, старшыня Лідскай гарадской арганізацыі ТБМ Станіслаў Суднік, старшыня Слонімскай раённай арганізацыі ТБМ Святлана Бушчык, старшыня Дварэцкай суполкі ТБМ Наталля Ляўкевіч, былая і новы старшыні Дзятлаўскай раённай арганізацыі ТБМ Алена Абрамчык і Валеры Петрыкевіч, намеснік старшыні Слонімскай раённай арганізацыі ТБМ Сяргей Чыгрын, намеснік старшыні Лідскай гарадской арганізацыі ТБМ Сяргей Чарняк, а таксама шмат шараговых сяброў Таварыства.

У гэты самы дзень удзельнікі свята наведалі мясцовыя могілкі, дзе пахаваныя Пятрусь Граніт і Гарасім Прамень, каб ускласці кветкі на іх магілы.

Беларускае Радыё Рацыя, Дзятлаўскі раён.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Купалле на Лідчыне
Культура

Купалле на Лідчыне

9 ліпеня 2024, 20:0427
Выстава „Вечнасць і момант. 1918-1939 – Польшча моцная архітэктурай”
Грамадства

Выстава „Вечнасць і момант. 1918-1939 – Польшча моцная архітэктурай”

13 снежня 2018, 10:5826
Мова Нанова: «Я тану!» крычаць толькі ў фільмах
Мова

Мова Нанова: «Я тану!» крычаць толькі ў фільмах

1 мая 2019, 14:4324
Восеньскія дні назірання за птушкамі
Грамадства

Восеньскія дні назірання за птушкамі

7 кастрычніка 2019, 15:5423
Далучайцеся да нас