Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Памёр Хведар Нюнька

Памёр Хведар Нюнька

23 жніўня 2018, 22:33 Грамадства 38
Памёр Хведар Нюнька

15 жніўня памёр Хведар Нюнька, сябар Рады і адзін з заснавальнікаў ЗБС “Бацькаўшчына”, вядомы беларускі грамадска-культурны дзеяч у Летуве. Яму было 90 гадоў. Смерць сталася наступствам сур’ёзнай траўмы, атрыманай у верасні мінулага года.

Хведар Якубавіч стаяў ля вытокаў Таварыства беларускай культуры ў Літве, якое ўзначальваў дваццаць пяць гадоў, ад моманту заснавання, спрыяючы адраджэнню, захаваню і пашырэнню беларускай прысутнасці ў Літоўскай Рэспубліцы. Дзякуючы дзейнасці спадара Хведара, у Вільні сёння працуе беларуская гімназія, імёнамі славутых беларусаў названыя некаторыя вуліцы горада, на магілах беларускіх дзеячаў усталяваныя помнікі і дзясяткі мемарыяльных дошак, а таксама захаванае месца забойства Кастуся Каліноўскага на Лукішскім пляцы. Пад кіраўніцтвам Хведара Нюнькі Таварыствам беларускай ку-льтуры былі праведзеныя пяць Канферэнцый беларусаў Балтыі.

Хведар Нюнька ўражваў сваёй нястомнасцю, энергічнасцю і меў актыўную грамадзянскую пазіцыю, заўжды браў актыўны ўдзел у грамадскіх акцыях і кампаніях – выступаў у абарону беластоцкай газеты “Ніва”, у падтрымку Дома Марыянаў у Лондане, дапамагаў усталёўваць крыжы ў Курапатах… Усяго не пералічыць.

З “Бацькаўшчынай” Хведар Якубавіч быў ад самага пачатку і не пакідаў Згурта-ванне без падтрымкі нават у самыя неспрыяльныя для арганізацыі перыяды. Ён быў верным сябрам і паплечнікам нашага Згуртавання. Смерць Хведара Нюнькі для нас – непапраўная страта.
ЗБС “Бацькаўшчына” выказвае спачуванні родным спадара Хведара, а таксама ўсім, хто яго ведаў. Мы шчыра смуткуем разам з вамі.
Управа МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”.

ЗЫХОД У ВЕЧНАСЦЬ

Не жыве больш наш знакаміты грамадска-культурны дзеяч, вядомы ў Віленшчыне і ў Беларусі, спадар Хведар Нюнька. Памёр 15-га жніўня. З 1989 года па 2014 ён кіраваў Таварыствам беларускай культуры ў Летуве (ТБК). Калі ў пачатку 2000-х Масква і яе прыхлябаі ўзяліся нішчыць беларускія арганізацыі ў замеж-жы, то найперш дзякуючы пазіцыі і энергіі Хведара, ТБК было ўратавана ад расколу і перакупу і па сённяшні дзень стаіць на адраджэнцкіх пазіцыях актаў 25 Сакавіка і 25 Жніўня.

Хведар Нюнька быў энергічны і крэпкі чалавек. На здароўе не скардзіўся. Бацька ягоны пражыў 96 гадоў, працуючы і не хварэючы. І Хведар мусіў бы пражыць не менш, калі б не збег няшчасных выпадкаў. Другога выпадку ягоны арганізм не перажыў. Вельмі шкада. Хоць яму было ўжо 90 гадоў, але смерць сталася заўчаснай. Такі, магчыма, лёс Хведара. Беларускае грамадства панесла страту. Яшчэ шмат што было не зроблена, не ўспомнена, не запісана, не апублікавана.

Мне запомніўся ягоны расповед, як у 1944 годзе ў Вільні, куды ён толькі што пераехаў і жыў у добра мне вядомым доме на Завальнай, аднойчы на світанні пачулася хорам спяваная жаўнерская песня-гімн “Мы выйдзем шчыльнымі радамі”. Зірнуў у вакно: па вуліцы калонаю ішлі жаўнеры БКА (гэта былі якраз аддзелы Барыса Рагулі), якія ўступілі ў Вільню і крочылі далей у Прусію на ўзбярэжжа. У вялікім ўзрушэнні малады Хведар і бацька ягоны сталі на калені і пачалі маліцца. Слёзы цяклі з вачэй…

Шкода, што не ўдалося яшчэ дажыць да светлага часу, калі вернуцца жаўнеры БКА, ідучы маршам па бруку, і Сцяг Беларускі, бы вецер, лунаў бы над галовамі. Яны вернуцца…

Бывай, Хведар Якубавіч. Пухам табе Віленская наша зямля.
16 жнівень 2018 г. Зянон Пазьняк.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Каляды.  Беларускія народныя звычаі
Культура

Каляды. Беларускія народныя звычаі

21 снежня 2023, 10:2030
Гісторыя Магілёшчыны Магілёў. Замкавая гара, або "Магіла Льва"
Навука

Гісторыя Магілёшчыны Магілёў. Замкавая гара, або "Магіла Льва"

29 чэрвеня 2021, 22:4721
Зміцер Захарэвіч. ЗІМОВЫЯ ЗАБАВЫ
Культура

Зміцер Захарэвіч. ЗІМОВЫЯ ЗАБАВЫ

22 снежня 2021, 06:5817
Як аформіць падпіску на «Нашу гісторыю» — інструкцыя
Выданні

Як аформіць падпіску на «Нашу гісторыю» — інструкцыя

18 снежня 2018, 10:5717
Далучайцеся да нас