Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Памятны камень у гонар акадэміка Карскага адкрылі ў вёсцы Мігова

Памятны камень у гонар акадэміка Карскага адкрылі ў вёсцы Мігова

13 лістапада 2019, 00:55 Грамадства 57
Памятны камень у гонар акадэміка Карскага адкрылі ў вёсцы Мігова

Памятны камень у гонар акадэміка Яўхіма Карскага, аўтара фундаментальнай працы “Беларусы” ўрачыста адкрылі ў вёсцы Мігова, Гарадзенскага раёна. Гэты камень згадвае, што тут на лецішчы спыняўся славуты акадэмік. Для выканання задумы па ўвекавечанні яго памяці, сябар нацыянальнай Рады ТБМ Алесь Крой удала супрацоўнічаў з мясцовымі жыхарамі і мясцовымі ўладамі Абухаўскага сельскага савета. Згадвае пра акалічнасці стварэння памятнага знаку Алесь Крой:

– Мы зрабілі першы чын гэтай справы. Дамовіўся са сваімі гарадзенскімі сябрамі, і яны знайшлі ў сваіх працоўных календарах пару дзён, прыехалі, выкапалі траншэю ў выглядзе простакутніка – гэта Віталь Карнялюк, Янка Курчэўскі, Сяргей Амелька, якія шчыра адгукнуліся дапамагчы зрабіць з валуноў, цэментнага раствору п’едэстал для памятнага знака. Столькі прозвішчаў мне трэба пералічыць.

Надпіс выканаў гарадзенскі скульптар Уладзімір Панцялееў, а кансультацыю па кампазіцыі мемарыяльнага каменя даў мастак-каваль Юрась Мацко. Гэты знак беларускай памяці цяпер стаіць ля самай дарогі ў вёсцы Мігова. Недалёка ад яго – мемарыяльны аўтобусны прыпынак, дзе ўказаны мясцовыя славутасці. А адна з вуліц садовага таварыства ў Мігове носіць імя Яўхіма Карскага.

Якуб Сушчынскі,

Беларускае Радыё Рацыя,

г. Гародня.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
У роднай школе
літаратура

У роднай школе

17 мая 2026, 09:4615
Мова пра мову: "Чужое слова «Саюз»"
Мова

Мова пра мову: "Чужое слова «Саюз»"

31 кастрычніка 2018, 20:4513
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

18 красавіка 2025, 15:0013
Беларускамоўная ялінка з батлейкай у Гомелі
Культура

Беларускамоўная ялінка з батлейкай у Гомелі

27 снежня 2019, 12:2313
Далучайцеся да нас