Фонд «Краіна замкаў» запрашае ў адзін з найпрыгажэйшых рэгіёнаў Беларусі — ваколіцы Белавежскай пушчы. Аб найбагацейшай гісторыі краю нагадвае вялікая колькасць помнікаў, якія захаваліся да нашых дзён: замкі, сядзібы, старадаўнія храмы.
Самым старым каменным абарончым збудаваннем Беларусі, якое дайшло да нас, з’яўляецца Камянецкая вежа. Яшчэ ў канцы ХІІІ стагоддзя валынскія князі для кантролю за Надбужжам збудавалі гэту масіўную вежу-данжон, якая стала сімвалам краю. Цяпер у ёй музей. Экспазіцыя раскажет гасцям пра гісторыю вежы-крэпасці, будзе магчымасць падняцца на назіральную пляцоўку