Сума будзе залежаць ад пераліку мерапрыемстваў, якія жыхары вырашаць правесці для павышэння энергаэфектыўнасці будынка. Пра гэта інфармуюць «Менск-Навіны» са спасылкай на намесніка дырэктара Дэпартамента па энергаэфектыўнасці Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Леаніда Паляшчука. Ён таксама адзначыў, што аплата будзе налічвацца ўжо пасля завяршэння ўсіх работ і прыёмкі дома ў эксплуатацыю. Прадугледжана растэрміноўка на 10 гадоў, якая можа быць прадоўжана да 15 гадоў для грамадзянаў, якія адносяцца да катэгорый малазабяспечаных і сацыяльна слабых. Па словах Леаніда Палешчука, укладанні жыхароў у цеплавую мадэрнізацыю акупяцца за 10-14 гадоў. Гэта адбудзецца за кошт таго, што энергаспажыванне такіх дамоў знізіцца, як і плацяжы за ацяпленне. z
viazda.by
Чытай больш