2 жніўня на марскім узьбярэжжы ў Швэцыі забіты Пётра Плакс — сын беларускага журналіста і літаратара Дзьмітрыя Плакса. Пра гэта ў паведаміўрасейскамоўны Twitter-акаўнт «Скандинавская лента». Хлопцу было 16 гадоў.
Як піша мясцовае выданьне Expressen, падлетак забіў Пятра сякерай у камуне Солентуна на поўнач ад Стакгольму — там было абсталяванае месца для купаньня. Пасьля гэтага ён сам патэлефанаваў у паліцыю і прызнаўся ў злачынстве.
Зь цяжкімі пашкоджаньнямі галавы пацярпелы верталётам хуткай дапамогі быў дастаўлены ў лякарню, аднак уратаваць яго не ўдалося.
больш тут