4 ліпеня, прайшлі другія заняткі новага сезону “Гістарычнай школы” з Алегам Трусавым, археолагам, гісторыкам беларускай архітэктуры, кандыдатам гістарычных навук.
На сустрэчы ладзіўся прагляд гістарычных фільмаў выбітнага гісторыка Алеся Краўцэвіча пра Мсціслаў “Старажытны Мсціслаў: на крывіцка-радзіміцкай мяжы” і адной серыі праекту Край.BY “Мсціслаў: мясцінамі залатой моладзі ХІ стагоддзя” з вядоўцам Паўлам Харланчуком-Южаковым, а Алег Трусаў распавёў пра тое, што засталося за кадрам.
Штомесяц будзе праведзена па 1-2 лекцыі, у якіх сп. Трусаў будзе распавядаць пра гісторыю розных гарадоў Беларусі, сярод якіх яшчэ Мсціслаў, Слонім, Валожын і мястэчка Івянец. Тэма трэцяй сустрэчы – “Сярэднявечны Мсціслаў”. Сустрэча будзе ладзіцца ў жніўні, пра дату будзе паведамлена пазней.
Наш кар.