13 красавіка 2019 года ў магілёўскім грамадскім цэнтры “Кола” пры падтрымцы культурніцкай праграмы “Будзьма беларусами!” і ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў” адбудзецца выступ музычнага праекту «Віктар Сямашка ды Кумпанія». Кожны выступ «Кумпаніі» — суцэльная ды эмацыйная імправізацыя, якая суправаджаецца дэклямацыяй вэрлібраў. Віктар Сямашка — духавік-імправізатар, сябра Саюзу беларускіх пісьменьнікаў. Удзельнічае ў Warsaw Improvisers Orchestra й міжнародным праекце Word – Sound – Pool. Вядзе культуралягічную радыёпраграму “Кракатук” на “Радыё Рацыя” (Беласток). Дзяніс Кудраўцаў – чалавек-рокбэнд. Ён жа Sinie Gory. Шмат год займаецца хатнім гуказапісам, дызайнам і кароткамэтражным відэа. У 2016 г. першым зь беларусаў паўдзельнічаў у амэрыканскім праекце OneBeat. Уладзь Лянкевіч – паэт, перакладчык, сябра Беларускага ПЭН-Цэнтру. Раней удзельнічаў у трыё TonqiXod, цяпер рэалізуе сябе ў межах дуэту Eryk i Ja. Яўген Булдык – майстар лягістыкі, барабанаў і аналягавае электронікі. Удзельнік гуртоў Masque Noir і Pink and Sweet. Уваход вольны. Пачатак а 17-й. Адрас: г. Магілёў, зав. Чкалава, 16,ГЦ “КОЛА”.
Чытай больш