Мікола Ляшчун
Настаўнікам
Не цурайцеся роднага слова.
Гэта — ваш абавязак і хлеб,
Гэта — душаў дзяціных аснова,
Гэта — наша з галоўных патрэб.
Размаўляйце заўжды без прынукі,
І са шчырай душой, бессаром,
Пры сустрэчы, як здасца разлука,
Нават і за хаўтурным сталом.
Хай крынічкаю мова бруіцца.
Ваша слова – як прыклад для ўсіх.
Закарціць нетутэйшым напіцца,
Хоць і сцісне пагардаю дых.
Толькі гуртам – з любоўю і прагай —
Зможам слова сваё адрадзіць.
Мову мучыць пякельная смага,
Хоча мова не ўмёрці, а жыць!
Размаўляйце – спяліце зярняты,
І не грэбуйце цяжкай сяўнёй.
Бо тады стане край наш багатым,
Калі мове не здрадзім сваёй.