• Навіны
  • Грамадства
  • Мова
  • ТБМ
  • Культура
  • Навука
  • Выданні
  • Спорт
  • У свеце
Наша Слова штодзень
  • 24 лютага 2019
  • Пра нас
  • Кантакты
  • Рэкламадаўцу
Наша Слова штодзень
  • Навіны
  • Грамадства
  • Мова
  • ТБМ
  • Культура
  • Навука
  • Выданні
  • Спорт
  • У свеце
Share
You are reading
Варшаўскі беларус стварае сучасную поп-музыку

Варшаўскі беларус стварае сучасную поп-музыку

25 студзеня 2019, 11:29 Грамадства, Культура, Навіны, У свеце 0
Варшаўскі беларус стварае сучасную поп-музыку

У варшаўскага беларуса Алеся Лукашэвіча (Alesandi) выйшаў першы кліп — Lost in Your Love.

У кампазітара вялікія планы на будучыню. Алесь Лукашэвіч прыехаў у Польшчу ў 2006 годзе па праграме Каліноўскага, дзе скончыў Варшаўскую школу эканомікі. Музычная кар’ера пачалася на “Еўрапейскім радыё для Беларусі”, дзе ён вёў шоў-праграму пра электронную музыку і аздабляў яе ўласнымі музычнымі кампазіцыямі. Гэта была бадай першая перадача пра электронную музыку па-беларуску. Аднак асноўнай прафесійнай сферай дзейнасці Алеся на доўгі час стала эканоміка і IT. І вось нядаўна адбыўся сур’ёзны дэбют — выйшаў першы Алесеў кліп (сінгл) Lost in Your Love, дзе пад яго музыку спявае брытанская вакаліста з горада Ёрка Кімберлі Кенэдзі (Kymberley Kennedy). Дарэчы, яна і аўтар тэксту. Кліп здымаўся ў Польшчы і Вялікабрытаніі.

Музыка аддае перавагу стылям хаўс, тропікал-хаўс, дэнс. У музычнай прасторы Польшчы Alesandi — імя не новае. Польскага беларуса ведаюць як дыджэя, прадзюсара. Ён выконваў свае кампазіцыі ў такіх вядомых клубах Варшавы, як La Playa, Nowy Wspaniały Świat, Jadłodajnia Filozoficzna, Nowa Jerozolima, Saturator. Алесь супрацоўнічаў з такімі асобамі заходняй музычнай культуры, як Alina Renae, Jessie Wagner, Rosanna Ener, Frederik Sørensen, Britney Jayy, Kirsten Rea, Tom Frampton. У свой час Алесь няўдала спрабаваў выйсці на беларускія радыёстанцыі ў дыяпазоне FM. Напрыклад, з кампазіцыяй „Ляцім”, запісанай разам з Яўгенам Валошыным з гурта „Хэнд мэйд”.  Алесь Лукашэвіч не здаўся і мае сур’ёзныя планы на пакарэнне сусветных музычных вышынь. radyjo.net

Чытай больш на: https://www.racyja.com/kultura/varshauski-belarus-stvarae-suchasnuyu-p/

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Да Таўлая завітаем
Культура

Да Таўлая завітаем

18 лютага 2019, 23:1339
Адбылася прэзентацыя "Гісторыі Расіі ад Сярэднявечча да сучаснасці"
Выданні

Адбылася прэзентацыя "Гісторыі Расіі ад Сярэднявечча да сучаснасці"

7 лістапада 2018, 16:5532
12-я Агульнанацыянальная дыктоўка пачынаецца на Лідчыне
Мова

12-я Агульнанацыянальная дыктоўка пачынаецца на Лідчыне

14 лютага 2019, 23:0731
Смак роднае мовы
Мова

Смак роднае мовы

31 студзеня 2019, 10:3427
Далучайцеся да нас