• Навіны
  • Грамадства
  • Мова
  • ТБМ
  • Культура
  • Навука
  • Выданні
  • Спорт
  • У свеце
Наша Слова штодзень
  • 19 лютага 2019
  • Пра нас
  • Кантакты
  • Рэкламадаўцу
Наша Слова штодзень
  • Навіны
  • Грамадства
  • Мова
  • ТБМ
  • Культура
  • Навука
  • Выданні
  • Спорт
  • У свеце
Share
You are reading
Смак роднае мовы

Смак роднае мовы

18 студзеня 2019, 10:01 Мова 3
Смак роднае мовы

Георгій Ліхтаровіч
Лёс лесу

Ахвярны лёс старых бароў:
Калі жывіца нам патрэбна –
Лязо паблясквае срэбна –
Мы ў дрэва адбіраем кроў.

Чаго не зробіць чалавек,
Каб сыравінай пажывіцца!?
Цячэ бурштынная жывіца
За годам год, за векам век…

Злачынства?
Божа барані!
Прырода створана старанна,
І гоіцца паціху рана…
Ды ёсць у тым адна загана –
Слабее дрэва й карані.

Так, недарэчнасць ёсць адна.
Калі ты розумам багаты,
Заўсёды на будоўлю хаты
Ідзе смалістая сасна.

Заўважыў чалавек здавён,
Што калі дрэва не падсочыць –
І шашаль хату не паточыць.
Бярвенне будзе, быццам звон!

І я, нарэшце, зразумеў,
Чаму чужынскія чынушы
Лязом указным рэжуць душы:
Каб не было смалістых дрэў!

І дрэвы кволыя ў камлі…
Я ўласнай скурай адчуваю
Амаль нячутны енк адчаю
Маёй падсочанай зямлі.

Кругом пяюць: “Народ здароў!..”
Ужо і слоў мне не хапае.
Па кроплях мова выцякае –
Жывіца Бацькаўшчыны,
Кроў!

  • Tags
  • Георгій Ліхтаровіч
  • Лёс лесу
Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Артыкулы па тэме
Смак роднае мовы
Наша Слова
Мова

Смак роднае мовы

22 студзеня 2019, 09:30 0
Смак роднае мовы
Наша Слова
Мова

Смак роднае мовы

21 студзеня 2019, 14:09 1
Папулярнае на сайце
“Сон пра Варшаву”: да 80-годдзя з дня нараджэння Чэслава Немэна
Грамадства

“Сон пра Варшаву”: да 80-годдзя з дня нараджэння Чэслава Немэна

13 лютага 2019, 11:2226
Тэксты 12-й Агульнанацыянальнай дыктоўкі, рэкамендаваныя ТБМ
Мова

Тэксты 12-й Агульнанацыянальнай дыктоўкі, рэкамендаваныя ТБМ

12 лютага 2019, 09:1125
«J:морс» прэзентуе новую праграму «Крылы»
Грамадства

«J:морс» прэзентуе новую праграму «Крылы»

13 лютага 2019, 11:1925
Адбылася прэзентацыя "Гісторыі Расіі ад Сярэднявечча да сучаснасці"
Выданні

Адбылася прэзентацыя "Гісторыі Расіі ад Сярэднявечча да сучаснасці"

7 лістапада 2018, 16:5524
Далучайцеся да нас