У Менску ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры прэзентавалі кнігу “Леанід Дайнека. Выбраныя творы”.
Гаворыць аўтар: – Самы важны твор у кнізе, я лічу, раман “Ілоты”, дзе я хацеў паказаць неаднабокую Беларусь, што нам пасля 17-га года нібыта прыйшло святло з Усходу. Відаць наш народ, асабліва сялянскі народ, які загналі яшчэ ніжэй, чым памешчык заганяў, быў нібыта ўсё жыццё ў рабстве і дзеці-праўнукі – гэта вечнае рабства. Дзе гэта відана. Выбраныя творы Леаніда Дайнекі пабачылі свет у дзяржаўным выдавецтве “Беларуская навука” ў серыі “Беларускі кнігазбор”, заснавальнікам якой з’яўляецца літаратар Кастусь Цвірка.
Чытай больш на: https://www.racyja.com/kultura/u-mensku-prezentavali-knigu-leanid-d/