У фінале дзіцячага «Еўрабачання», які прайшоў увечары 25 лістапада ў «Мінск Арэне» перамагла прадстаўніца Польшчы Раксана Венгель. Яна праспявала песню Anyone I want to be.
Раксане 13 год, яна нарадзілася на поўдні Польшчы, у горадзе Ясла Падкарпацкага ваяводства. Спевамі займаецца з васьмі год. У сваёй краіне яна ўжо досыць вядомая: у 2017 перамагла ў першым сезоне польскай версіі конкурсу The Voice Kids. Мае 270 тысяч падпісчыкаў у Інстаграме.
Прадстаўнік Беларусі на дзіцячым «Еўрабачанні» Даніэль Ястрэмскі з песняй Time заняў 11 месца.
https://nn.by/?c=ar&i=221217