Сёлета пабачыў свет пераклад кнігі Марціна Полака “Затушаваныя краявіды” на беларускую мову. Кніга аўстрыйскага пісменніка не пакінула абыякавым беларускага чытача. Менш чым за паўгоду ўвесь наклад цалком распрадалі. Мы пайшлі насустрач просьбам нашых чытачоў і выпусцілі дадатковы наклад кнігі “Затушаваныя краявіды”.
Гэтае выданне будзіць сумленне й памяць. Яно даводзіць, што ў нашай частцы Эўропы раскіданыя тысячы безыменных магілаў (і Курапаты, пра якія неаднаразова піша аўтар – гэта толькі кропля ў вялізным моры), дзе ляжаць людзі, памяць пра якіх была свядома сцёртая пануючымі тут рэжымамі. Гэта славенскія нацыяналістыя, харвацкія ўсташы, украінскія партызаны, беларускія інтэлігенты…
Чытаць больш тут